Зборная Калумбіі па футболе
![]() | |||
---|---|---|---|
ісп.: Selección de fútbol de Colombia | |||
![]() | |||
Мянушкі | (ісп.: «Los Cafeteros») | ||
Канфедэрацыя | КАНМЕБОЛ (Паўднёвая Амерыка) | ||
Федэрацыя | Калумбійская федэрацыя футбола | ||
Галоўны трэнер | |||
Капітан | Jhon Viáfara[d] | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Карлас Вальдэрама (111) | ||
Найлепшы бамбардзір | Радамель Фалькаа (34) | ||
Хатні стадыён | Метрапалітана Раберта Мелендэс | ||
Код ФІФА | COL | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 16 (7 чэрвеня 2018) | ||
Найвышэйшы | 3 (ліпень — жнівень 2013, верасень 2014 — сакавік 2015, чэрвень — жнівень 2016) | ||
Найніжэйшы | 54 (чэрвень 2011) | ||
Рэйтынг Эла | |||
Дзеючы | 9 (7 чэрвеня 2018) | ||
Найвышэйшы | 3 (чэрвень 2016) | ||
Найніжэйшы | 93 (жнівень 1965) | ||
Першая гульня | |||
![]() ![]() (Панама, Панама; 10 лютага 1938) |
|||
Самая буйная перамога | |||
![]() ![]() (Эр-Рыфа, Бахрэйн; 26 сакавіка 2015) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
![]() ![]() (Ліма, Перу; 24 сакавіка 1957) |
|||
Чэмпіянат свету | |||
Колькасць удзелаў | 6 (Упершыню 1962) | ||
Найлепшы вынік | Чвэрцьфінал (2014) | ||
Кубак Амерыкі | |||
Колькасць удзелаў | 23 (Упершыню 1945) | ||
Найлепшы вынік |
![]() |
||
Залаты кубак КАНКАКАФ | |||
Колькасць удзелаў | 3 (Упершыню 2000) | ||
Найлепшы вынік |
![]() |
||
Кубак канфедэрацый | |||
Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 2003) | ||
Найлепшы вынік | 4 месца (2003) |
Зборная Калумбіі па футболе прадстаўляе Калумбію на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1938 года. Каманда кантралюецца Калумбійскай федэрацыяй футбола (ФКФ)[A], якая з’яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА. Асноўную частку хатніх матчаў зборная, якая мае мянушку «Los Cafeteros» з-за вытворчасці кавы ў краіне, гуляе на стадыёне Метрапалітана Раберта Мелендэс ў Баранкільі, чацвёртым горадзе краіны па колькасці насельніцтва.
У 1945 годзе каманда ўпершыню ўдзельнічала ў чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі, але ў 1950-х гадах была выключана з ФІФА і не дапушчана да чэмпіянату свету 1954 года з-за супярэчлівай эпохі Эльдарада. Упершыню ўдзельнічала ў кваліфікацыі да сусветнага першынства ў 1958 годзе, а ў 1962 годзе дэбютавала ў фінальнай частцы, адзначыўшыся адзіным «алімпійскім голам» у гісторыі чэмпіянату (у матчы супраць СССР). Пасля гэтага не праходзіла кваліфікацыю да найбуйнейшага чэмпіянату ў свеце да 1990 года, але ў 1975 годзе дайшла да фіналу першага Кубка Амерыкі.
З сярэдзіны 1980-х гадоў футбол стаў сімвалам барацьбы з адмоўнай рэпутацыяй краіны. Гэта надало яму папулярнасць і зрабіла нацыянальную зборную сімвалам нацыяналізму і гонару, а яе фанатаў вядомымі сваёй гарачынёй. 1990-я гады традыцыйна лічацца залатой эпохай зборнай у складзе якой гулялі знакамітыя Карлас Вальдэрама і Фаўстына Аспрылья. У 1990 годзе Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету, пасля чаго таксама трапляла ў фінальныя стадыі ў 1994 і 1998 гадах, а ў 1993 і 1995 гадах займала трэція месцы ў Кубку Амерыкі. У 2001 годзе каманда здабыла свой адзіны буйны тытул, выйграўшы хатні Кубак Амерыкі, не прайграўшы ніводнага матча і не прапусціўшы ніводнага гола.
У 2000-х гадах Калумбія не трапляла ў асноўную стадыю чэмпіянатаў свету, пасля чаго каманда, у складзе якой гулялі Хамес Радрыгес і Радамель Фалькаа, упершыню дайшла да чвэрцьфіналу сусветнага першынства, што стала яе найлепшым вынікам, і заняла трэцяе месца на Кубку Амерыкі ў 2016 годзе. Апроч таго, у перыяд з 2013 да 2016 года Калумбія ўздымалася на найвышэйшае ў сваёй гісторыі трэцяе месца ў рэйтынгу ФІФА. Прайшоўшы кваліфікацыю да чэмпіянату свету 2018 года, зборная патрапіла ў асноўную стадыю ў шосты раз у сваёй гісторыі.
Гісторыя
Доўгі час футбол у Калумбіі быў ізаляваны ад астатняга свету. Толькі ў 1936 годзе Калумбійская федэрацыя футбола стала членам КАНМЕБОЛ, а першы афіцыйны міжнародны матч зборная Калумбіі правяла праз 2 гады. Упершыню ў міжнародным турніры Калумбія прыняла толькі ў 1945 годзе — выступ на Кубку Амерыкі быў неадназначным: з аднаго боку — было пятае месца з 9 удзельнікаў (апярэдзілі такія каманды, як Балівія, Эквадор, Парагвай і Перу), з другога — выявілася відавочнае адставанне ад прызнаных лідараў — Аргенціны, Бразіліі, Чылі і Уругвая.
У далейшым цікавасць да футбола ў Калумбіі падагравалася ў асноўным наймацнейшай у свеце лігай, створанай у абыход правілаў ФІФА ў канцы 1940-х гадоў. Пра інтарэсы зборнай Калумбіі тады мала хто думаў. У 1962 годзе зборная Калумбіі прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету ў Чылі, і ў далейшым больш дзесяцігоддзя не паказвала сур’ёзных вынікаў.
У 1975 годзе Калумбія дайшла да фіналу арганізаванага Кубка Амерыкі, які прыйшоў на змену чэмпіянатам Паўднёвай Амерыкі. Па суме трох матчаў калумбійцы саступілі легендарнай перуанскай камандзе.
Адлік «залатога перыяду» у гісторыі зборнай Калумбіі можна весці з Кубка Амерыкі 1987 года. Тады «Кафетэрас» занялі трэцяе месца на Кубку Амерыкі. У краіне з’явіўся россып талентаў, якія надоўга сталі лідарамі нацыянальнай зборнай — Карлас Вальдэрама, Леанель Альварэс, Луіс Карлас Перэс, Рэнэ Ігіта, крыху пазней — Віктар Арыстысабаль, Оскар Кордаба, Фарыд Мандрагон, Іван Раміра Кордаба. Значная частка поспехаў зборнай Калумбіі ў канцы 1980-х, 1990-х, і першай паловы 2000-х гадоў звязаная з працай выдатнага трэнера Франсіска Матураны. Менавіта пад яго кіраўніцтвам калумбійцы выхадзілі ў фінальныя стадыі чэмпіянатаў свету 1990 (1/8 фіналу турніру) і 1994, ён жа прывёў зборную да свайго вышэйшага дасягнення — бліскучай перамозе на хатнім Кубку Амерыкі 2001. У 1994—1998 гадах са зборнай працаваў Эрнан Дарыа Гомес, вывеў яе на чэмпіянат свету ў Францыі. У 2010 годзе ён быў у другі раз прызначаны галоўным трэнерам зборнай Калумбіі. У 2011 годзе зборную ўзначальваў Леанель Альварэс, а з 2012 года галоўным трэнерам каманды з’яўляецца аргенцінскі спецыяліст Хасэ Пекерман, які пасля шаснаццацігадовага перапынку вывеў Калумбію на чэмпіянат свету 2014 у Бразіліі, дзе яна дабілася свайго найбольшага дасягнення — выхаду ў чвэрцьфінал, у якім саступіла гаспадарам турніра бразільцам з лікам 2:1.
Футбалісты
Цяперашні склад
Наступныя 23 футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года.
Статыстыка прыведзена станам на 1 чэрвеня 2018 года пасля матча супраць Егіпта.
# | Паз | Футбаліст | Дата нараджэння | Матчы | Галы | Клуб | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Бр | Давід Аспіна | 31 жніўня 1988 (36 гадоў) | 86 | 0 | ![]() | ||
12 | Бр | Каміла Варгас | 9 сакавіка 1989 (35 гадоў) | 5 | 0 | ![]() | ||
22 | Бр | Хасэ Фернанда Куадрада | 1 чэрвеня 1985 (39 гадоў) | 1 | 0 | ![]() | ||
2 | Аб | Крысціян Сапата | 30 верасня 1986 (38 гадоў) | 55 | 2 | ![]() | ||
3 | Аб | Оскар Мурылья | 18 красавіка 1988 (36 гадоў) | 13 | 0 | ![]() | ||
4 | Аб | Сант’яга Арыяс | 13 студзеня 1992 (33 гады) | 41 | 0 | ![]() | ||
13 | Аб | Еры Міна | 23 верасня 1994 (30 гадоў) | 12 | 3 | ![]() | ||
17 | Аб | Хаан Мохіка | 21 жніўня 1992 (32 гады) | 4 | 1 | ![]() | ||
18 | Аб | Фарыд Дыяс | 20 ліпеня 1983 (41 год) | 13 | 0 | ![]() | ||
23 | Аб | Давінсан Санчэс | 12 чэрвеня 1996 (28 гадоў) | 9 | 0 | ![]() | ||
5 | ПА | Вільмар Барыяс | 16 кастрычніка 1993 (31 год) | 10 | 0 | ![]() | ||
6 | ПА | Карлас Санчэс | 6 лютага 1986 (39 гадоў) | 85 | 0 | ![]() | ||
8 | ПА | Абель Агілар | 6 студзеня 1985 (40 гадоў) | 70 | 7 | ![]() | ||
10 | ПА | Хамес Радрыгес | 12 ліпеня 1991 (33 гады) | 63 | 21 | ![]() | ||
11 | ПА | Хуан Куадрада | 26 мая 1988 (36 гадоў) | 70 | 7 | ![]() | ||
15 | ПА | Матэус Урыбэ | 21 сакавіка 1991 (33 гады) | 8 | 0 | ![]() | ||
16 | ПА | Джэферсан Лерма | 25 кастрычніка 1994 (30 гадоў) | 5 | 0 | ![]() | ||
20 | ПА | Хуан Кінтэра | 18 студзеня 1993 (32 гады) | 15 | 2 | ![]() | ||
7 | Нап | Карлас Бака | 8 верасня 1986 (38 гадоў) | 45 | 14 | ![]() | ||
9 | Нап | Радамель Фалькаа (капітан) | 10 лютага 1986 (39 гадоў) | 73 | 29 | ![]() | ||
14 | Нап | Луіс Мур’ель | 16 красавіка 1991 (33 гады) | 18 | 2 | ![]() | ||
19 | Нап | Мігель Борха | 26 студзеня 1993 (32 гады) | 7 | 2 | ![]() | ||
21 | Нап | Хасэ Іск’ерда | 7 ліпеня 1992 (32 гады) | 5 | 1 | ![]() |
Выступы на турнірах
Чэмпіянат свету
Чэмпіянат свету | Найлепшы бамбардзір (галы) | Галоўны трэнер | Кваліфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | Стадыя | М | ЗМ | В | Н | П | ЗГ | ПГ | ЗМ | В | Н | П | ЗГ | ПГ | ||||
![]() |
Не з’яўлялася членам ФІФА | |||||||||||||||||
![]() |
Не з’яўлялася членам ФІФА | |||||||||||||||||
![]() |
Не прымала ўдзел[чс 1] | |||||||||||||||||
![]() |
Не прымала ўдзел | |||||||||||||||||
![]() |
Адхілена[чс 2] | |||||||||||||||||
![]() |
Не прайшла кваліфікацыю | 4 | 0 | 1 | 3 | 3 | 8 | |||||||||||
![]() |
Групавы раўнд (топ-16) | 14-е / 16 | 3 | 0 | 1 | 2 | 5 | 11 |
5 гульцоў (1):
|
![]() |
2 | 1 | 1 | 0 | 2 | 1 | ||
![]() |
Не прайшла кваліфікацыю | 4 | 1 | 0 | 3 | 4 | 10 | |||||||||||
![]() |
Не прайшла кваліфікацыю | 6 | 1 | 1 | 4 | 7 | 12 | |||||||||||
![]() |
Не прайшла кваліфікацыю | 4 | 1 | 3 | 0 | 3 | 2 | |||||||||||
![]() |
Не прайшла кваліфікацыю | 4 | 0 | 2 | 2 | 1 | 8 | |||||||||||
![]() |
Не прайшла кваліфікацыю | 4 | 0 | 2 | 2 | 4 | 7 | |||||||||||
![]() |
Не прайшла кваліфікацыю | 8 | 3 | 2 | 3 | 8 | 10 | |||||||||||
![]() |
1/8 фіналу | 14-е / 24 | 4 | 1 | 1 | 2 | 4 | 4 | Бернарда Рэдын (2) | ![]() |
6 | 3 | 2 | 1 | 6 | 3 | ||
![]() |
Групавы раўнд (топ-24) | 19-е / 24 | 3 | 1 | 0 | 2 | 4 | 5 | Адольфа Валенсія (2) | ![]() |
6 | 4 | 2 | 0 | 13 | 2 | ||
![]() |
Групавы раўнд (топ-32) | 21-е / 32 | 3 | 1 | 0 | 2 | 1 | 3 | Лейдэр Прэсьяда (1) | ![]() |
16 | 8 | 4 | 4 | 23 | 15 | ||
![]() ![]() |
Не прайшла кваліфікацыю | 18 | 7 | 6 | 5 | 20 | 15 | |||||||||||
![]() |
Не прайшла кваліфікацыю | 18 | 6 | 6 | 6 | 24 | 16 | |||||||||||
![]() |
Не прайшла кваліфікацыю | 18 | 6 | 5 | 7 | 14 | 18 | |||||||||||
![]() |
Чвэрцьфінал | 5-е / 32 | 5 | 4 | 0 | 1 | 12 | 4 | Хамес Радрыгес (6) | ![]() |
16 | 9 | 3 | 4 | 27 | 13 | ||
![]() |
1/8 фіналу | 9-е / 32 | 4 | 2 | 1 | 1 | 6 | 3 | Еры Міна (3) | ![]() |
18 | 7 | 6 | 5 | 21 | 19 | ||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() ![]() ![]() |
||||||||||||||||||
Усяго | Чвэрцьфінал (1) | 6/21 | 22 | 9 | 3 | 10 | 32 | 30 | Хамес Радрыгес (6) | 152 | 57 | 46 | 49 | 180 | 159 |
Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі і Кубак Амерыкі
Заўвагі
- ↑ Акронім «ФКФ» («FCF») з’явіўся ад іспанскамоўнай назвы арганізацыі — Federación Colombiana de Fútbol.