Злучаныя Штаты Афрыкі
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/86/Africa_%28orthographic_projection%29.svg/220px-Africa_%28orthographic_projection%29.svg.png)
Злучаныя Шта́ты А́фрыкі — аб'яднанне на базе афрыканскіх дзяржаў, стварэнне якога было прапанавана прэзідэнтам Ганы Квамэ Нкрумай і пазней падтрымана лідарам Лівіі Муамарам Кадафі.
Ідэя стварэння адзінай афрыканскай дзяржавы належыць першаму прэзідэнту Ганы Квамэ Нкрума. Пазней да гэтай ідэі вярнуўся Муамар Кадафі, заклікаючы да аб'яднання Афрыкі на самітах у Ламэ (Тога) у 2000 годзе [1], Конакры (Гвінея) у чэрвені 2007 [2] і Адыс-Абебе (Эфіопія) у лютым 2009 [3].
Утварэнне Злучаных Штатаў Афрыкі падтрымліваецца некаторымі іншымі афрыканскімі палітыкамі, напрыклад, прэзідэнтам Сенегала Абдулаем Вадам. Стварэнню такой дзяржавы супрацьстаіць іншы блок на чале з ПАР.
Злучаныя Штаты Афрыкі, калі яны будуць створаны (і будуць складацца з усе дзяржавы Афрыкі), зоймуць 3-е месца ў свеце паводле насельніцтва (у 2009 яно складзе каля 992 мільёнаў чалавек) і першае — паводле тэрыторыі. Насельніцтва гэтай дзяржавы будзе гаварыць прыкладна на 2 000 мовах.
Зноскі
- ↑ United States of Africa?, BBC News, 11 ліпеня 2000 (англ.)
- ↑ Gaddafi Calls for a «U.S.» of Africa (англ.)
- ↑ AU summit extended amid divisions, BBC News, 4 лютага 2009 (англ.)
Спасылкі
- Злучаныя Штаты Афрыкі (англ.)
- Злучаныя Штаты Афрыкі: блог Архівавана 4 снежня 2016. (англ.)