Зураб Канстанцінавіч Цэрэтэлі
Зураб Канстанцінавіч Цэрэтэлі | |
---|---|
груз. ზურაბ წერეთელი | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, архітэктар, палітык |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1934[1][2][…] (91 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
|
Узнагароды і прэміі | |
Сайт |
tsereteli.ru zurabtsereteli.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зураб Канстанцінавіч Цэрэтэлі (груз. ზურაბ კონსტანტინეს ძე წერეთი; Тбілісі) — савецкі, грузінскі і расійскі мастак-манументаліст, скульптар, жывапісец, педагог. З 1997 года — прэзідэнт Расійскай акадэміі мастацтваў. Акадэмік АМ СССР (1988; член-карэспандэнт 1979). Герой Сацыялістычнай Працы (1990), народны мастак СССР (1980), народны мастак РФ (1994), лаўрэат Ленінскай прэміі (1976), дзвюх Дзяржаўных прэмій СССР (1970, 1982) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1996). Кавалер ордэна Леніна (1990). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».
Аўтар больш за 5000 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (фрэскі, мазаікі, пано) і інш. Як мастак-манументаліст аформіў шэраг буйных устаноў, такіх як Ленінскі мемарыял ва Ульянаўску, гасцінічны комплекс у Ізмайлава, Гасцінічны комплекс «Ялта- Інтурыст» у Ялце, курортны гарадок у Адлеры, парк «Рыўера» у Сочы, Палац прафсаюзаў у Тбілісі, Новая сцэна Вялікага тэатра ў Маскве і інш.; як скульптар стварыў мноства манументаў, сярод іх «Дружба навекі» ў Маскве, «Дабро перамагае зло» перад будынкам ААН у Нью-Ёрку, «Нараджэнне новага чалавека» ў Севільі, «Разбурыць сцяну недаверу» ў Лондане, Помнік Зоі Касмадзям’янскай у Рузе і інш.
Зноскі
- ↑ Церетели Зураб Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Zurab Cereteli // The Fine Art Archive — 2003.