Зялёныя — Зялёная альтэрнатыва
Зялёныя — Зялёная альтэрнатыва | |
---|---|
ням.: Die Grünen – Die grüne Alternative | |
![]() | |
Лідар | Вернер Коглер[d][1] |
Дата заснавання | 13 лютага 1987 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | зялёная палітыка[d], прагрэсівізм[d], еўрапейскія каштоўнасці і энвайранменталізм[d] |
Інтэрнацыянал | |
Маладзёжная арганізацыя | Young Greens[d] |
Сайт | gruene.at (ням.) |
![]() |
Зялёныя — Зялёная альтэрнатыва (ням.: Die Grünen — Die Grüne Alternative) — зялёная палітычная партыя ў Аўстрыі[2][3]. Партыя была закладзена ў 1986 годзе пад назвай Зялёная альтэрнатыва (ням.: Grüne Alternative) пасля зліцця больш кансерватыўнай партыі Аб’яднаныя зялёныі Аўстрыі і больш прагрэсіўнай партыяй Альтэрнатыўны спіс Аўстрыі. Акрамя экалагічных пытанняў, як ахова навакольнага асяроддзя, партыя таксама агітуе за правы меншасцей і выступае за сацыяльна-экалагічную падатковую рэформу. Паводле статуту арганізацыя мае наступныя асноўныя каштоўнасці, як прамая дэмакратыя, унікненне гвалту, экалогія, салідарнасць, фемінізм і самавызначэнне[4]. Партыя ёсць сябрам арганізацыі Глабальныя зялёныя.
Зноскі
- ↑ http://orf.at/stories/2411366/
- ↑ Nordsieck, Wolfram (2019). «Austria». Parties and Elections in Europe.
- ↑ Bale, Tim (2021). «Riding the populist wave: Europe’s mainstream right in crisis». Cristóbal Rovira Kaltwasser. Cambridge, United Kingdom: Cambridge University Press. — С. 36. — ISBN 978-1-009-00686-6.
- ↑ «Grundsatzprogramm der Grünen». 20th National Congress of the Greens. 8.07.2001.
Спасылкі
- gruene.at (ням.) — афіцыйны сайт