Кавалі (Ваўкавыскі раён)
Вёска
Кавалі
|
Кавалі́[1] (трансліт.: Kavali, руск.: Ковали) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Воўпаўскага сельсавета.
Гісторыя
Вядома з пачатку XVIII ст. У 1737 г. у складзе Воўпаўскага староства, мела 11 валок зямлі, 14 жыхароў. У 1796 г. належала графу Плятэру. У 1836 г. прыватная вёска, 15 двароў, 110 жыхароў. У пачатку 1950-х гг. побач з вёскай пабудавана гідраэлектрастанцыя. Паблізу размешчаны санаторый «Энергетык».
Насельніцтва
На 01.01.2004 г. 50 двароў, 99 жыхароў.
Плошча 27,0 га, працягласць межаў — 3 585 метраў.
Інфраструктура
Ёсць крама. Помнік археалогіі — селішча, ранняе Сярэднявечча (X—XIV ст). На ўскраіне вёскі, на паўночным беразе вадасховішча, памеры 300х350 м выявіла ў 1958 г. Ф. Д. Гурэвіч, даследаваў у 1973 г. Я. Г. Звяруга. Знойдзена ганчарная кераміка.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх