Кадрые Нурмамбет
Кадрые Нурмамбет | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 жніўня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 студзеня 2023[1] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, адвакат |
Інструменты | вакал |
Жанры | народная музыка |
Кадрые Нурмамбет (рум.: Kadriye Nurmambet, крымскатат.: Qadriye Nurmambet; нар. 12 жніўня 1933, Базаржык, Каралеўства Румынія — 31 студзеня 2023, Бухарэст, Румынія) — румынская крымскататарская выканаўца народных песень і фалькларыстка. У сябе ў краіне атрымала мянушку Салавей Дабруджы.
Біяграфія
Кадрые нарадзілася 21 жніўня 1933 года ў рэгіёне Дабруджа Каралеўства Румыніі (цяперДобрыч, Балгарыя) ў крымскататарскай сям’і. Яе бацька быў афіцэрам-артылерыстам. Калі Румынія саступіла Паўднёвую Дабруджу Балгарыі ў пачатку Другой сусветнай вайны, сям’я кадры пераехала на поўнач у Меджыдыю, дзе яе бацька быў прызначаны камандзірам гарнізона[2].
Яна вывучала права ў Бухарэсцкім універсітэце, скончыла яго ў 1957 годзе. Яна стала першай крымскататарскай жанчынай-юрыстам у Румыніі, служыла ў Канстанцы ў калегіі адвакатаў[2].
Нурмамбет мела цікавасць да фальклору і народнай музыкі яшчэ з дзяцінства, і з ранняга ўзросту выступала ў складзе крымскататарскіх і румынскіх фальклорных калектываў. У 1950 годзе яна выступіла на сцэне Румынскага атэнэума разам з шэрагам вядомых у краіне артыстаў[2].
У 1954 годзе прафесар Нацыянальнага ўніверсітэта музыкі ў Бухарэсце Тыберыў Аляксандру пахваліў яе выступ, і дзякуючы яму голас Кадрые загучаў на радыё. Яе першая пласцінка была выпушчаная ў 1960 годзе пад лэйблам Electrecord, за ёй рушылі ўслед іншыя: у 1963, 1974, 1980, 1982 і 1989 гадах[2].
Кадрые даведалася пра першыя народныя песні ад яе маці. Пазней яна праявіла моцную зацікаўленасць у збіранні традыцыйных песень. Яна падарожнічала па вёсках Дабруджы і шукала мясцовых жыхароў-носьбітаў крымскататарскай, нагайскай і турэцкай культуры. У 1957 годзе яна была запрошана для запісу больш за 90 традыцыйных татарскіх і турэцкіх песень для Залатога гукавога архіва Інстытута этнаграфіі і фальклору ў Бухарэсце. На працягу ўсяго свайго жыцця яна прыкладала вялікія намаганні, накіраваныя на захаванне традыцыйнай музыкі туркаў і татараў з Румыніі, навучаючы выканаўцаў фальклору[2].
Яе апошні студыйны альбом пад назвай Татарскія і турэцкія традыцыйныя народныя песні быў выпушчаны ў 2009 годзе пад лэйблам Electrecord.
Зноскі
- ↑ http://www.radioconstanta.ro/2023/02/01/s-a-stins-din-viata-priveghetoarea-cantecului-popular-tataresc-si-turcesc-kadriye-nurmambet-1932-2023/
- ↑ а б в г д Dicţionarul personalităţilor turco-tătare din România (рум.). — Constanta: Metafora. — ISBN 9789739340274.