Какаду

Какаду

Cacatua galerita
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cacatuidae

Сінонімы
Kakatoeidae
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  35549
EOL  4428851
FW  99094

Какаду́ (Cacatuidae) — сямейства (ці падсямейства) папугаяў.

Апісанне

Даўжыня цела 60-95 см. Характэрная адзнака — чуб на галаве. Апярэнне пераважна белае ці чорнае.

Добра імітуюць розныя гукі, у т.л. голас чалавека.

Распаўсюджанне

Пашыраны ў Аўстраліі, Інданезіі, на Новай Гвінеі і Філіпінскіх астравах. Жывуць чародамі ў лясах і лесастэпах.

Спосаб жыцця

У негняздовы перыяд трымаюцца чародамі. Кормяцца фруктамі, арэхамі, костачкамі іпладамі, зрэдку насякомымі. Некаторыя віды шкодзяць пасевам. Працягласць жыцця 60—80 год.

Некаторыя падвіды занесеныя ў «Міжнародную Чырвоную кнігу».

Размнажэнне

Гнёзды ладзяць у дуплах дрэў альбо расколінах скал, заўсёды на вялікай вышыні ад зямлі. У кладцы буйных відаў 2-3 яйкі, у дробных 5—6.

Філагенэтыка сямейства Какаду (Brown & Toft, 1999)

Класіфікацыя

Падсямейства Чорнадзюбыя какаду Microglossinae

Падсямейства Чорныя какаду Calyptorhynchinae

Падсямейства Белыя какаду Cacatuinae

Літаратура