Какердая

Какердая
Краіна
Рэгіён
Вышыня над узроўнем мора 75 м
Лагатып Вікісховішча Kakerdaja Bog на Вікісховішчы

Какердая (эст.: Kakerdaja) — балота ў сістэме верхавых балот цэнтральнай Эстоніі. Размешчана ў воласці Ярва, на мяжы павета Ярвамаа з паветам Хар'юмаа, за 70 км ад Таліна. Вышыня над узроўнем мора — 75 метраў.

Тэрыторыя балота ўваходзіць у склад прыроднага парка Кырвемаа. Плошча балота — 2 400 гектараў.

У цэнтры балота размешчана возера Какердзі (Какердая) плошчай 6,7 га. Глыбіня возера 5 метраў, берагі стромкія, тарфяныя. Дно пакрыта тарфяным брудам.

Балота ўваходзіць у торфараспрацоўкі Эпу-Какердзі, але на тэрыторыі самога балота торф не здабываецца.