Калачынск (руск.: Калачинск) — горад (з 1952) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Калачынскага раёна Омскай вобласці. Насельніцтва 20,8 тыс. чал. (2023). Заснаваны ў 1795 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Ом (прыток Іртыша), за 80 км ад Омска.
Лёгкая, харчовая прамысловасць, металаперапрацоўка. Чыгуначная станцыя.