Калона Траяна
Славутасць | |
Калона Траяна | |
---|---|
Columna Traiana | |
| |
41°53′45″ пн. ш. 12°29′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Рым |
Скульптар | невядома[1] |
Архітэктар | Апаладор Дамаскі |
Дата заснавання | 113[1] |
Дата пабудовы | 113 год |
Матэрыял | мармур |
Сайт | stoa.org/trajan/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трая́нава кало́на[2], Калона Траяна — калона на форуме Траяна ў Рыме, створаная архітэктарам Апаладорам Дамаскім у 113 годзе н. э. у гонар перамог Траяна над дакамі.
Канструкцыя
Выканана з 20 блокаў карарскага мармуру, мае вышыню 38 м (разам з пастаментам) і дыяметр 4 м. Унутры калона полая: у ёй знаходзіцца вітая лесвіца са 185 прыступкамі, якая вядзе да пляцоўкі на капітэлі. Важыць манумент каля 40 тон. Ствол калоны 23 разы спіраллю агінае стужка даўжынёй 190 м з рэльефамі, якія адлюстроўваюць эпізоды вайны Рыма і Дакіі. Першапачаткова была ўвянчана арлом, пазней статуяй Траяна. У 1588 годзе замест яе Сікст V устанавіў статую апостала Пятра, якая і знаходзіцца на калоне дагэтуль.
У п’едэстале калоны размешчана дзверы, якая вядзе ў залу, дзе змяшчаліся залатыя урны з прахам Траяна і яго жонкі Пампеі Плаціны.
Рэльеф
Рэльеф апавядае пра дзве войны Траяна з даками (101—102 і 105—106 гадоў). Секцыі, прысвечаныя войнам, падзелены выявай фігуры крылатай Перамогі, якая піша на шчыце, акружаным трафеямі, імя пераможца. Адлюстроўваюцца галоўным чынам дзеянні рымскай арміі: перамяшчэнне, пабудова ўмацаванняў, пераправы праз рэкі, бітвы. Усяго на калоне каля 2500 чалавечых фігур. Траян з’яўляецца на ёй 59 разощ. Апроч Перамогі ў рэльефе прысутнічаюць і іншыя алегарычныя фігуры: Дунай у вобразе велічнага старца, Ноч — жанчына з закрытым покрывам тварам, і інш.
Асобныя фігуры перададзены вельмі рэалістычна, так што рэльеф калоны служыць каштоўнай крыніцай для вывучэння зброі, даспехаў, касцюмаў — як рымлян, так і дакаў таго часу. Перспектывай жа скульптары свядома ахвяравалі для дасягнення большай інфарматыўнасці. Дэталі пейзажу, крапасныя сцены гэтыя па-за маштабам. Блізкія і далёкія чалавечыя фігуры маюць аднолькавую выразнасць і памеры і размешчаны адна над іншай.
-
Рымскія легіянеры ў пабудове «чарапаха»
-
Бітва з дакамі
-
Лускаватая браня дакаў
-
Рымскія гарністы
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ а б Make Lists, Not War — 2013.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
- Трая́нава кало́на // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 525. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трая́на коло́нна // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 176. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
- Сайт, прысвечаны калоне Архівавана 3 жніўня 2009. (англ.)
- Фатаграфіі рэльефу (англ.)
- Апісанне калоны (англ.)
- Загадка калоны Траяна Архівавана 10 верасня 2011.