Калыска цывілізацыі
Калыска цывілізацыі — любое магчымае месца зараджэння цывілізацыі.
Звычайна гэты тэрмін ужываюць да культур эпохі меднага веку, якія зарадзіліся на старажытным Блізкім Усходзе — гэта, у прыватнасці, Эль-Убейдская культура і Накадская культура, якія далі пачатак шумерскай і старажытнаегіпецкай цывілізацыям адпаведна. Тэрыторыі Урадлівага паўмесяца (Месапатамія і Левант), Арменіі, Іранскага нагор'я (старажытныя Элам і Арата), Цэнтральнай і Усходняй Анатоліі[1] у цэлым лічацца першай калыскай цывілізацыі.
Акрамя таго, гэты тэрмін ужываюць у дачыненні да некаторых іншых азіяцкіх культур, размешчаных уздоўж далін буйных рэк, такіх як рака Інд (Індская цывілізацыя) на Індыйскім субкантыненце[2] і Хуанхэ (дынастыя Шан) у Кітаі[3], а таксама найстаражытных культур у іншых ранніх ачагах цывілізацыі: у Грэцыі (Кікладская цывілізацыя, Мінойская цывілізацыя), Перу (культура Нортэ-Чыка з горадам Караль) і Мезаамерыцы (альмекская цывілізацыя).
Спекуляцыі вакол «калыскі цывілізацыі» характэрны для псеўдагістарычнай і эзатэрычнай літаратуры пра «страчаныя цывілізацыі і кантыненты», часам афарбаванай у нацыяналістычныя тоны (абвяшчае калыскамі Тайвань, Аркаім, Трыполле і г.д.).
Зноскі
- ↑ The Near East: Archaeology in the «Cradle of Civilization», Charles Keith Maisels, Routledge 1993 ISBN 0415047420
- ↑ Indus River Valley Civilizations(недаступная спасылка). history-world.org. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2012. Праверана 10 чэрвеня 2008.
- ↑ Ancient China: The Yellow River Culture(недаступная спасылка). www.wsu.edu. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 1999. Праверана 10 чэрвеня 2008.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх