Кальцова (Новасібірская вобласць)
Пасёлак гарадскога тыпу
Кальцова
| ||||||||||||||||||||||||||||
Кальцова (руск.: Кольцо́во) — рабочы пасёлак у Новасібірскай вобласці Расіі, мае статус навукаграда. Уваходзіць у Новасібірскую агламерацыю. З 2005 года — самастойная гарадская акруга ў складзе Новасібірскай вобласці. Насельніцтва — 15 938 чал. (2017). Размешчаны за 25 км ад цэнтра Новасібірска і 10 км ад новасібірскага Акадэмгарадка.
Плошча Кальцова (на 2008 год) — 18,84 км². Гісторыя Кальцова непарыўна звязана з гісторыяй Дзяржаўнага навуковага цэнтра вірусалогіі і біятэхналогіі «Вектар» (ДНЦ ВБ «Вектар»).