Камары (род)
Камары (Комары) — беларускі шляхецкі род уласнага герба «Камар». Адна з галін роду карысталася ў Вялікім Княстве Літоўскім прозвішчам Камары-Забажынскія. Род вядомы з канца XV стагоддзя, калі яго родапачынальнік Камар у 1481 годзе ўзяў у трыманне Рэчыцкае стараства. У XVI—XVII стагоддзях валодалі маёнткам Жодзішкі Ашмянскага павета, у XVII стагоддзі — маёнткам Нішча Браслаўскага павета.
Найбольшыя вядомыя
- Крыштоф Камар (? — ?), каралеўскі ротмістр.
- Геранім Камар (? — пасля 1678), падстолі (1648), падсудак, суддзя земскі аршанскі (1667).
- Ежы Камар (? — ?), староста буцянскі, войскі вендэнскі, ротмістр каралеўскі.
Літаратура
- Валерый Пазднякоў. Камары // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камары (род)