Камп’ютарная сетка

Камп’ю́тарная се́тка, ці вылічальная сетка, ці сетка перадачы даных (англ.: Computer Network) — аб'яднаны комплекс электронных вылічальных машын (ЭВМ), тэлекамунікацыйнага абсталявання і праграмнага забеспячэння, у якім праходзіць абмен данымі паміж ЭВМ (камп'ютарамі). Камп'ютарная сетка складаецца з вузлоў – хостаў (англ.: host), якімі могуць быць як асобныя камп'ютары, так і цэлыя падсеткі (іх часта называюць лакальнымі). Для перадачы інфармацыі, могуць быць выкарыстаны розныя фізічныя з’явы і асяроддзі; звычайна — розныя тыпы электрычных сігналаў ці электрамагнітнага выпраменьвання.

Камп'ютарная сетка — прыватны выпадак тэлекамунікацыйнай сеткі — сістэмы фізічных каналаў сувязі і камутацыйнага абсталявання, якая рэалізуе пэўны нізкаўзроўневы пратакол перадачы даных. Іншыя віды тэлекамунікацыйных сетак — тэлефонныя, сотавыя і кабельныя.

Камп’ютарная сетка ўключае мноства злучаных паміж сабой самастойных камп’ютараў. Камп’ютары лічацца злучанымі, калі яны могуць абменьвацца інфармацыяй. Пад самастойнасцю маецца на ўвазе, што адзін камп’ютар не можа гвалтоўна кіраваць іншым.

Класіфікацыя

Паводле памеру ахопленай тэрыторыі

  • Персанальная (PAN, «Personal Area Network»);
  • Лакальная (LAN, «Local Area Network»):
    • HomePNA;
    • Аб'яднанне некалькіх будынкаў (CAN, «Campus Area Network»).
  • Гарадская (MAN, «Metropolitan Area Network»);
  • Нацыянальная;
  • Глабальная (WAN, «Wide Area Network»).

Паводле тыпу функцыянальнага ўзаемадзеяння

  • Кліент-сервер;
  • Пункт-пункт;
  • Змяшаная.

Паводле тыпу сеткавай архітэктуры

  • Аднарангавая;
  • Шматрангавая.

Паводле тыпу сеткавай тапалогіі

  • «Шына»;
  • «Зорка»;
  • «Кола»;
  • «Рашотка»;
  • Змяшаная тапалогія;
  • Паўназлучная тапалогія.

Паводле функцыянальнага прызначэння

  • Сеткі захоўвання даных;
  • Серверныя фермы;
  • Сеткі кіравання працэсам;
  • Сеткі SOHO.

Паводле неабходнасці падтрымання сталага злучэння

  • Пакетная сетка (напрыклад, «Фіданет» і «UUCP»);
  • Анлайнавая сетка (напрыклад, «Інтэрнэт» і «GSM»).

Стэкі пратаколаў

Пры рэалізацыі камп’ютарнай сеткі, могуць выкарыстоўвацца розныя наборы пратаколаў. Ніжэй пададзены некаторыя з іх:

  • AppleTalk;
  • ARCNET;
  • ATM;
  • DECnet;
  • Ethernet;
  • HIPPI;
  • IEEE-488;
  • IP;
  • IPX;
  • Myrinet;
  • TCP;
  • Token Ring;
  • UDP;
  • SPX;
  • FDDI;
  • QsNet;
  • USB;
  • IEEE 1394 (Firewire, iLink);
  • X.25;
  • Frame relay;
  • Bluetooth;
  • IEEE 802.11;
  • Systems Network Architecture;
  • RapidIO.

Для больш поўнага спісу — глядзіце «Сеткавыя пратаколы».

Апісанне стандартаў глядзіце ў IEEE 802.

Рэкамендаваныя тэмы

Наступныя артыкулы дазволяць атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра камп’ютарныя сеткі:

  • Тэорыя камунікацый.

Узроўні

Эталонная мадэль OSI:

Перадача даных

  • Правадная сувязь:
    • Тэлефонная сетка PSTN:
    • Вылучаныя лініі;
    • Камутацыя пакетаў;
    • Frame relay;
    • PDH;
    • Ethernet;
    • RS-232;
    • Перадача па оптавалакну:
      • Synchronous optical networking;
      • Fiber distributed data interface.
  • Бесправадная сувязь:

Іншае

  • Сеткавае абсталяванне:
    • Сеткавая карта.
  • Маніторынг сеткі;
  • Сеткавы адміністратар;
  • Сеткавы камп’ютар;
  • QoS;
  • Сеткавыя сэрвісы.

Літаратура

Гл. таксама

Спасылкі