Камп’ютарная тамаграфія

Камп’ю́тарная тамагра́фія — метад неразбуральнага папластовага даследавання ўнутранай структуры аб’екта, быў прапанаваны ў 1972 годзе Годфрэем Хаўнсфілдам і Аланам Кормакам, ганараванымі за гэту распрацоўку Нобелеўскай прэміі. Метад заснаваны на вымярэнні і складанай камп’ютарнай апрацоўцы рознасці паслаблення рэнтгенаўскага выпраменьвання рознымі па шчыльнасці тканкамі.
Камп’ютарная тамаграфія (КТ) — у шырокім сэнсе, сінонім тэрміна тамаграфія (бо ўсе сучасныя тамаграфічныя метады рэалізуюцца з дапамогай камп’ютарнай тэхнікі); у вузкім сэнсе (у якім выкарыстоўваецца значна часцей), сінонім тэрміна рэнтгенаўская камп’ютарная тамаграфія, бо менавіта гэты метад паклаў пачатак сучаснай тамаграфіі.
Рэнтгенаўская камп’ютарная тамаграфія — тамаграфічны метад даследавання ўнутраных органаў чалавека з выкарыстаннем рэнтгенаўскага выпраменьвання.
Некаторыя абсалютныя і адносныя супрацьпаказанні
Без кантрасту
- Цяжарнасць
- Маса цела больш максімальнай для прыбора
З кантрастам
- Наяўнасць алергіі на кантрасны прэпарат
- Нырачная недастатковасць
- Цяжкі цукровы дыябет
- Цяжарнасць (тэратагеннае ўздзеянне рэнтгенаўскага выпраменьвання)
- Цяжкі агульны стан пацыента
- Маса цела больш максімальнай для прыбора
- Захворванні шчытападобнай залозы
- Міеломная хвароба
Літаратура
- Cormack A.M. Early two-dimensional reconstruction and recent topics stemming from it // Nobel Lectures in Physiology or Medicine 1971—1980. — World Scientific Publishing Co., 1992. — p. 551—563
- Hounsfield G.N. Computed Medical Imaging // Nobel Lectures in Physiology or Medicine 1971—1980. — World Scientific Publishing Co., 1992. — p. 568—586
- Камп’ютарная тамаграфія — CT Cases.net