Канадскі менаніцкі ўніверсітэт
Канадскі менаніцкі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Canadian Mennonite University | |
Арыгінальная назва | англ.: Canadian Mennonite University |
Заснаваны | 1999 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вініпег, Манітоба, Канада |
Сайт | cmu.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канадскі менаніцкі ўніверсітэт (англ.: Canadian Mennonite University) — канадская прыватная хрысціянская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Вініпег у правінцыі Манітоба, Канада.
Агульная характарыстыка
Універсітэт звязаны з Менаніцкай царквой Канады. Ён быў заснаваны ў 1999 годзе ў выніку зліцця Канадскага менаніцкага біблійнага каледжа, заснаванага ў 1947 годзе, Каледжа «Канкорд», заснаванага ў 1944 годзе як Біблійны каледж менаніцкіх братоў, і каледжа імя Мены Сайманса, заснаванага ў 1988 годзе. Кампус вучэльні размешчаны на паўднёвым захадзе Вініпега, таксама маецца каледж імя Мены Сайманса і кампус пры Вініпегскім універсітэце.
Напрамкі навучання
Праграмы бакалаўрыяту
- Акадэмічнае пісьмо
- Мастацтва і навука
- Біблейскія і тэалагічныя студыі
- Камунікацыі і медыя
- Кансалтынг
- Экалогія
- Эканоміка
- Англійская мова
- Экалагічныя студыі
- Геаграфія
- Гісторыя
- Міжкультурныя студыі
- Міждысцыплінарныя студыі
- Міжнароднае развіццё
- Замежныя мовы
- Матэматыка
- Музыка
- Музычная тэрапія
- Трансфармацыя міру і канфліктаў
- Філасофія
- Паліталогія
- Псіхалогія
- Бізнес
- Прыродазнаўчыя навукі
- Сацыяльная служба
- Сацыялогія
Магістарскія праграмы
- Тэалогія і служэнне
- Мірабудаўніцтва і сумеснае развіццё
- Бізнес-адміністраванне
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канадскі менаніцкі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы