Канадскі рабочы кангрэс
Канадскі рабочы кангрэс | |
---|---|
англ.: Canadian Labour Congress фр.: Congrès du travail du Canada | |
Абрэвіятура | CTC |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | прафсаюз |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1956 |
Член у | |
canadianlabour.ca | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канадскі рабочы кангрэс (КРК) (англ.: Canadian Labour Congress; фр.: Congrès du travail du Canada) — канадская нацыянальная асацыяцыя прафсаюзаў. Створаны ў 1956 годзе шляхам зліцця Канадскага кангрэса прафсаюзаў і Канадскага кангрэса працы.
Большасць прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Канадскі рабочы кангрэс, з’яўляюцца аддзяленнямі адпаведных прафсаюзаў ЗША, названых міжнароднымі (як, напрыклад Міжнароднае брацтва кіроўцаў грузавікоў). Вышэйшым органам кангрэса лічацца скліканыя праз два гады з'езды.
У 1961 годзе кіраўніцтва КРК і Федэрацыі кааператыўнай садружнасці падпісалі пагадненне аб стварэнні сацыял-дэмакратычнай Новай дэмакратычнай партыі Канады, дзейнасць якой спрыяла рэалізацыі сацыяльных праграм.
Канадскі рабочы кангрэс з’яўляецца сябрам Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў.