Канфлікт у дэльце Нігера — узброены канфлікт у дэльцеракі Нігер, які ўзнік у пачатку 1990-х гадоў і працягваецца да гэтага часу. Cіламі супрацьстаяння з’яўляюцца ўрадавыя войскі Нігерыі і найміты нафтавых кампаній, з аднаго боку, і этнічныя групоўкі агані, ігба і іджа, з другога.
Канфлікт узнік пры выяўленні значных нафтавых радовішчаў на шэльфе Нігерыі. Іх распрацоўка транснацыянальнымі карпарацыямі, у першую чаргу Royal Dutch Shell, Chevron, ушчаміла інтарэсы мясцовага насельніцтва.
Розныя этнічныя групоўкі, найбольш моцнымі з якіх з’яўляюцца Рух за вызваленне дэльты Нігера і Рух за выжыванне народа агані (англ.), практыкуюць напады на свідравыя платформы і праходзячыя судны, захоп у закладнікі замежнікаў, атакі на паліцэйскія ўчасткі.