Канюшы вялікі літоўскі
Канюшы вялікі літоўскі, да Люблінскай уніі 1569 года канюшы дворны літоўскі — урад у Вялікім Княстве Літоўскім.
Урад вядомы з канца XV стагоддзя, адказваў за велікакняжацкія табуны і стайні.
Трывала вызначаны ў ВКЛ ва ўладарства Жыгімонта Аўгуста як адпаведнік канюшага вялікага кароннага. Аднак з цягам часу ўрад стаў выключна ганаровым, бо абавязкі канюшага (нагляд за велікакняжацкімі табунамі і стайнямі) выконваў падканюшы (subagazo). У XV стагоддзі канюшы пры двары вялікага князя называўся канюшым дворным, у паветах — канюшым земскім. У канцы 17 стагоддзя ўрад канюшага вялікага літоўскага дыгнітарскім, што пацвердзіла канстытуцыя сойма ў 1768 годзе.
Спіс вялікіх канюшых літоўскіх
Дата прыняцця пасады |
Дата складання пасады альбо смерці |
Асоба | Выява | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Канюшыя велікакняжацкія | ||||
1398 | Ян Няміра | Пазней полацкі намеснік | ||
1455 | Марцін | |||
1451 | 1459 | Грынька Валовіч | ||
1475 | Богуш Міцута | |||
1483 | 1487 | Марцін Рыгоравіч Ватароўскі | ||
Дворныя канюшыя літоўскія | ||||
1495 | люты 1509 |
Марцін Багданавіч Храптовіч | Пазбаўлены пасады за ўдзел у мяцежы Глінскіх | |
май 1511 |
1523 | Якуб Кунцэвіч | Памёр | |
8 чэрвеня 1524 |
1537 | Васіль Багданавіч Чыж | ||
?? | 1544 | Юрый Воўчкавіч | ||
1544 | 1547 | Мікалай Андрушовіч | ||
ліпень 1548 |
1565 | Яраш Карыцкі (Jarosz Korycki) |
Памёр | |
1565 | 1569 | Якуб Пясецкі (Jakub Piasecki) |
||
18 студзеня 1569 |
1569 | Фёдар Галаўня-Астрожацкі (Fedor Hołownia Ostrożecki) |
Памёр | |
Вялікія канюшыя літоўскія | ||||
1569 | 1587 | Якуб Пясецкі (Jakub Piasecki) |
Другі раз. Памёр | |
31 сакавіка 1588 |
24 чэрвеня 1593 |
Геранім Хадкевіч (Hieronim Chodkiewicz) |
Паступіў на мсціслаўскага ваяводу | |
25 чэрвеня 1593 |
14 лютага 1623 |
Павел Стэфан Сапега (Paweł Stefan Sapieha) |
Паступіў на літоўскага падканцлера | |
14 сакавіка 1623 |
23 ліпеня 1633 |
Крыштаф Хадкевіч (Krzysztof Chodkiewicz) |
Паступіў на троцкага кашталяна | |
20 ліпеня 1633 |
3 красавіка 1646 |
Ян Казімір Хадкевіч (Jan Kazimierz Chodkiewicz) |
Сын папярэняга. Паступіў на віленскага кашталяна | |
28 красавіка 1646 |
31 снежня 1669 |
Багуслаў Радзівіл (Bogusław Radziwiłł) |
Памёр | |
студзень — люты 1670 |
25 чэрвеня 1686 |
Францішак Стэфан Сапега (Franciszek Stefan Sapieha) |
Памёр | |
1 кастрычніка 1686 |
29 сакавіка 1690 |
Караль Станіслаў Радзівіл (Karol Stanisław Radziwiłł) |
Паступіў на літоўскага падканцлера | |
1690 | 19 лістапада 1700 |
Міхал Францішак Сапега (Michał Franciszek Sapieha) |
Забіты антысапегаўскі настроенай шляхтай на наступны дзень пасля Алькеніцкай бітвы | |
1 лютага 1701 |
30 красавіка 1728 |
Якуб Генрык Флемінг (Jakub Henryk Flemming) |
Памёр | |
1708 | 1709 | Даніэль Выгоўскі (Daniel Wyhowski) |
Прызначаны Станіславам Ляшчынскім | |
28 чэрвеня 1728 |
4 лютага 1734 |
Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька (Michał Kazimierz Radziwiłł Rybeńko) |
Паступіў на надворнага літоўскага маршалка | |
25 ліпеня 1734 |
11 снежня 1762 |
Удальрык Крыштаф Радзівіл (Udalryk Krzysztof Radziwiłł) |
Паступіў на вялікага літоўскага пісара | |
7 снежня 1762 |
20 снежня 1764 |
Міхал Бжастоўскі (Michał Brzostowski) |
Паступіў на вялікага літоўскага падскарбія | |
20 снежня 1764 |
15 чэрвеня 1765 |
Антоні Тызенгаўз (Antoni Tyzenhauz) |
Паступіў на надворнага літоўскага падскарбія | |
15 чэрвеня 1765 |
1771 | Стэфан Алендскі (Stefan Olędzki) |
Памёр | |
6 сакавіка 1771 |
1791 | Дамінік Александровіч (Dominik Alexandrowicz) |
Памёр | |
18 красавіка 1791 |
1795 | Міхал Грабоўскі (Michał Grabowski) |
Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай |
Гл. таксама
- Канюшы
- Падканюшыя літоўскія
- Канюшыя вялікія каронныя
- Падканюшыя каронныя
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Senatarowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795.—Kraków, 1885
- Żyliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1——31. — Poznań, 1879—1908