Капайгарад
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||
Капайгарад[1] (укр.: Копа́йгород) — пасёлак гарадскога тыпу ў Барскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны. Размешчаны за 85 км на паўднёвы захад ад Вінніцы. Чыгуначная станцыя на лініі Жмэрынка — Магілёў-Падольскі.
Спачатку гэта было мястэчка, заснаванае па ўказе Жыгімонта ІІІ, якое мела магдэбургскае права, якога дамогся заснавальнік горада і яго войт Лукаш Мяскоўскі. Жыхарам было загадана каралеўскім прывілеем «капаць валы і гарадзіць», адсюль і паходзіць назва мястэчка. Коштам Л. Мяскоўскага ў 1635 г. быў узведзены касцёл Спаслання Святога Духа.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»