Капітолій
Капітолій | |
---|---|
італ.: Campidoglio | |
![]() Базіліка Санта-Марыя-ін-Арачэлі на вяршыні Капіталійскага ўзгорка | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 46 м |
Размяшчэнне | |
41°53′36″ пн. ш. 12°28′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Населены пункт | Рым |
![]() |
Капітолій (лац.: Capitolinus) — адзін з сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзве вяршыні — Капітоль (вышыня 46 м) і Цытадэль (Arx; вышыня 49,2 м), паміж імі месціцца западзіна Асылум (Asylum; вышыня 36,5 м). Капітолій, найменшы з усіх пагоркаў Рыму, узвышаецца каля паўднёвага берагу Тыбра, на паўночны захад ад Палаціна, над размешчаным у доле Форумам. Палітычны і культурны цэнтр Старажытнага Рыму. На Капітоліі завяршаліся трыўмфальныя шэсці рымскага войска. У пачатку Сярэднявечча антычныя пабудовы былі разбураныя. У гонар рымскага Капітолія названы будынак Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне.
Гісторыя

Паводле падання ў час этрускаў зваўся Сатурнійскім або Тарпейскім пагоркам, стромкі схіл адной з яго вяршыняў — Тарпейскай скалы, служыў месцам пакаранняў. У рэспубліканскі час на тым месцы быў пабудаваны храм Юноны Дарадчыцы. Новую назву атрымаў ад перанесенага з Квірынала свяцілішча сабінаў, якое звалася Капітоліям, каля яго адбываліся паседжанні сената і народныя сходы. Доўгі час захоўваўся і стары Капітолій (Capitolium vetus), які знаходзіўся на Квірынале.
Гл. таксама
- Рымскія пагоркі
- Тарпейская скала
- Капіталійскі храм
- Капіталійскія музеі
- Статуя Марка Аўрэлія
- Капітолій, Вашынгтон
- Forum Holitorium
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капітолій