Каралеўская дацкая музычная кансерваторыя
Каралеўская дацкая музычная кансерваторыя | |
---|---|
дацк.: Det Kongelige Danske Musikkonservatorium | |
Арыгінальная назва | дацк.: Det Kongelige Danske Musikkonservatorium |
Заснаваны | 1867 |
Рэктар | Уфэ Саверы[d][1] |
Размяшчэнне | Капенгаген |
Сайт | dkdm.dk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўская дацкая музычная кансерваторыя (дацк.: Det Kongelige Danske Musikkonservatorium) — дацкая дзяржаўная мастацкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Капенгагене.
Гісторыя
Каралеўская дацкая акадэмія музыкі або Каралеўская дацкая кансерваторыя музыкі ў Капенгагене з’яўляецца найстарэйшай прафесійнай установай музычнай адукацыі ў Даніі, а таксама найбуйнейшай, у якой навучаецца каля 400 студэнтаў. Яна была заснавана ў 1867 годзе.
Каралева Даніі Маргрэтэ II з’яўляецца патронам установы.
1 верасня 2008 года яна пераехала ў былую сядзібу дацкай нацыянальнай радыёвяшчальнай карпарацыі і пераняла яе канцэртную залу.
Зноскі
- ↑ Uffe Savery Праверана 4 сакавіка 2020.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўская дацкая музычная кансерваторыя
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы