Каралеўскі аркестр Кансертгебау
Каралеўскі аркестр Кансертгебау | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | класічная музыка |
Краіны | |
Адкуль | Амстэрдам |
concertgebouworkest.nl (гал.) concertgebouworkest.nl/… (англ.) concertgebouworkest.nl/… (ням.) | |
![]() |

Каралеўскі аркестр Кансертгебау (нідэрл.: Koninklijk Concertgebouworkest) — вядучы сімфанічны аркестр Нідэрландаў, заснаваны ў 1888 г. Назва аркестра паходзіць ад назвы канцэртнай залы Кансертгебау, у якой аркестр дае свае хатнія канцэрты (а назва канцэртнай залы, у сваю чаргу, перакладаецца проста як «канцэртная зала»). Званне Каралеўскага было прысвоена аркестру ў адзначэнне яго стагоддзя каралевай Беатрыкс у 1988 г.
Сусветную рэпутацыю аркестру прынесла паўвекавое кіраванне нідэрландскага дырыжора Вілема Менгельберга, які зрабіў стаўку на музыку сваіх сучаснікаў, кампазітараў першай паловы XX стагоддзя, — Рыхарда Штрауса, Сяргея Пракоф’ева, Ігара Стравінскага і інш.
Галоўныя дырыжоры аркестра
- Вілем Кес (1888—1895)
- Вілем Менгельберг (1895—1945)
- Эдуард ван Бейнум (1945—1959)
- Бернард Хайтынк (1961—1988, у 1961—1963 сумесна з Ойгенам Ёхумам)
- Рыкарда Шаі (1988—2004)
- Марыс Янсанс (2004—2016)
- Даніэле Гаці (2016—2018)
Зноскі
- ↑ https://www.koninklijkhuis.nl/onderwerpen/onderscheidingen/predicaat-koninklijk/overzicht-predicaat-koninklijk — 2019. Праверана 12 снежня 2021.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (англ.) (гал.)