Караль Ельскі (скульптар)
Караль Ельскі | |
---|---|
Karol Jelski | |
![]() | |
Род дзейнасці | скульптар |
Дата нараджэння | каля 1780 |
Дата смерці | 1824 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Казімір Ельскі |
Ка́раль Е́льскі (да 1749—1824/1825, Вільня) — вялікалітоўскі мастак і скульптар канца XVIII—XIX ст.
Біяграфія
Бацька мастакоў і скульптараў Яна і Казіміра Ельскіх.
Творчасць
Прадстаўнік класіцызму.

Аўтар аздобы стукавай лепкай палацу ў Заслаўі, скульптурных твораў у Кухцічах, Цэпры, для касцёла бернардынцаў у Троках, надмагілля з партрэтным медальёнам К. Спампапі ў базыльянскай царкве у в. Чапцы паблізу Нясвіжа. Таксама стварыў (1786—1792) скульптуры св. Казіміра (з паўднёвага боку), св. Алены (у цэнтры) і св. Станіслава (з паўночнага боку) для франтона кафедральнага сабора св. Станіслава і Уладзіслава ў Вільні[1][2]. У 1950 годзе скульптуры былі зняты, а ў 1997 годзе адноўлены скульптарам С. Кузмам.
Зноскі
- ↑ Arkikatedros istorija Архівавана 17 ліпеня 2007. (літ.)
- ↑ Vilniaus arkikatedra Архівавана 7 студзеня 2007. (літ.)
Літаратура
- Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — 156 с.