Карліс Улманіс

Карліс Улманіс
лат.: Kārlis Ulmanis
1-ы прэм’ер-міністр Латвіі
19 лістапада 1918 — 18 чэрвеня 1921
Пераемнік Зігфрыд Мееровіц
1-ы прэм’ер-міністр Латвіі
24 снежня 1925 — 6 мая 1926
1-ы прэм’ер-міністр Латвіі
27 сакавіка 1931 — 5 снежня 1931
1-ы прэм’ер-міністр Латвіі
17 сакавіка 1934 — 20 чэрвеня 1940
4-ы прэзідэнт Латвіі
11 красавіка 1936 — 21 ліпеня 1940
Папярэднік Альбертс Квіесіс
Пераемнік Аўгустс Кірхенштэйнс

Нараджэнне 4 верасня 1877(1877-09-04)[1][2][…]
Смерць 20 верасня 1942(1942-09-20)[2][3][…] (65 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні лат.: Kārlis Augusts Vilhelms Ulmanis
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды Памылка Lua у Модуль:WikidataSelectors на радку 335: attempt to index field 'datavalue' (a nil value).
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карліс Улманіс (лат.: Kārlis Augusts Vilhelms Ulmanis; 23 жніўня (4 верасня) 1877 — 20 верасня 1942) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Латвіі ў 1934—1940 гадах.

Вучыўся ў Лейпцыгскім сельскагаспадарчым інстытуце (Германія) і ўніверсітэце Небраскі (ЗША); аграном. У 1913 вярнуўся ў Латвію. У 1917 намеснік камісара Часовага ўрада Ліфляндскай губерні. Адзін з заснавальнікаў і лідараў партыі Латвійскі сялянскі саюз (красавік 1917). У лістападзе 1918 — чэрвені 1921 старшыня Часовага ўрада Латвіі. Прэм’ер-міністр (у 1925—26, 1931, сакавік 1934 — чэрвень 1940) і міністр (у 1926, 1931, 1934—36) замежных спраў Латвіі. У маі 1934 ажыццявіў дзяржаўны пераварот і стаў дыктатарам, з красавіка 1936 прэзідэнт Латвіі. Падазрона ставіўся да нацыянальна-культурнага жыцця беларусаў Латвіі.

У ліпені 1940 года ва ўмовах далучэння Латвіі да СССР адхілены ад улады, дэпарціраваны. Памёр 20 верасня 1942 года ў турме г. Краснаводск (Туркменская ССР).

Зноскі

  1. Karlis Ulmanis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Kārlis Ulmanis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Kārlis Ulmanis // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119079968 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

  • Ульманіс // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.

Спасылкі