Вядомы для ворагаў як Карл Жудасны, з’яўляўся апошнім герцагам Бургундыі з дынастыі Валуа, і яго ранняя смерць была паваротным момантам у еўрапейскай гісторыі.
Пасля яго смерці вобласці герцагства былі падзелены паміж Францыяй і Габсбургамі (праз шлюб з яго спадчынніцай Марыяй Бургундскай). Ні адзін бок не быў задаволены вынікамі, і распад бургундскай дзяржавы быў важным фактарам у большасці галоўных войнаў у Заходняй Еўропе больш двух стагоддзяў.
Спадчына
Пасля смерці Карла, які не пакінуў сыноў, яго пераемніцай стала 19-летняя дачка Марыя Бургундская. Неўзабаве яго шырокія ўладарствы, знясіленыя войнамі, дэ-факта спынілі існаванне як суверэнная дзяржава, быўшы падзелены паміж Людовікам XI і мужам Марыі, імператарам Максіміліянам I.