Карма (Кармянскі раён)

Гарадскі пасёлак
Карма
У цэнтры
У цэнтры
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
  • 7 837 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2337
Паштовы індэкс
247170
Аўтамабільны код
3
СААТА
3225551000
Афіцыйны сайт
Карма на карце Беларусі ±
Карма (Кармянскі раён) (Беларусь)
Карма (Кармянскі раён)
Карма (Кармянскі раён) (Гомельская вобласць)
Карма (Кармянскі раён)

Кармá[2] (руск.: Корма) — гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, цэнтр Кармянскага раёна, на р. Сож пры ўпадзенні ў яе р. Кармянка. За 110 км ад Гомеля, 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў на лініі МагілёўЖлобін, аўтадарогамі злучаная з Чачэрскам і з аўтадарогамі БабруйскКрычаў і Гомель—Магілёў. Насельніцтва — 7 583 чал. (2017)[3].

Назва

Назва Карма пайшла ад адпаведнай балцкай назвы ракі Кармы (цяпер "Кармянка"), на якой узнікла паселішча. Поўны адпаведнік — назва паўднёвалітоўскай ракі Karmė, якую звязваюць з літоўскім kermėti «нарастаць; абрастаць», з матывацыяй зарастання ракі водарасцямі.

Вышэй і ніжэй па Сажы — тапонімы Чачэрск і Прапойск, утвораныя ў старарускі час ад старажытных гідронімаў з дапамогай утваральніка -ск-. Так жа сама ў нязменнасці, без увагі ў старарускія часы, захавалася на Пасожжы назва Удага (ад адпаведнай балцкай рачной назвы).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Археалагічныя знаходкі на месцы сучаснага гарадскога пасёлка датуюцца 26 тысячагоддзем да нашай эры[4].

У пісьмовых крыніцах Карма ўпершыню ўзгадваецца ў 1665 годзе[4] як пасёлак Рэчыцкага павета Менскага ваяводства, шляхецкае ўладанне[5].

Пад 1696 годам яна значыцца ў каптуровай кнізе Рэчыцкага павета ў сувязі з перадачай у вечнае карыстанне рэчыцкаму гарадскому пісару Паўлу Квялчэўскаму.

Пад 1726 годам Карма ўзгадваецца ў інвентары Чачэрскага староства.

Расійская імперыя

Лядоўня ў Стэфанаве, да 1914 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Карма была забраная ў склад Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Рагачоўскага павета[6] Магілёўскай губерні. У гэты час маёнткам валодалі Быкоўскія; тут працавала цагельня.

На 1847 год у склад Кармянскай воласці ўваходзіла 58 навакольных вёсак; праз пасёлак праходзіў Чарнігаўскі тракт, працавалі паштовая станцыя і народнае вучылішча.

На 1880 год у Карме было 149 будынкаў, дзейнічалі царква і 3 сінагогі, працавалі 36 крамаў і вадзяны млын. На 1886 год — школа, 3 іўдзейскія малітоўныя дамы, 30 крамаў, штогод праводзіліся 3 кірмашы. У канцы ХІХ стагоддзя ў пасёлку было 200 двароў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі.

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква далучыла пасёлак разам з іншымі тэрыторыямі да РСФСР.

25 лютага 1919 года тут выбухнула сялянскае антыбальшавіцкае паўстанне[be-tarask], у выніку якога паўстанцы занялі Карму. Аднак 26 лютага 1919 года бальшавікі здушылі выступленне.

У 1924 годзе Карму вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёна. 27 верасня 1938 года Карме надалі афіцыйны статус гарадскога пасёлка.

У Другую сусветную вайну ў перыяд з 15 жніўня 1941 г. да 26 лістапада 1943 г. Карма была акупаваная нямецкімі войскамі.

У 1962—1965 гадах пасёлак уваходзіў у склад Рагачоўскага раёна, у 1965—1966 гадах — Чачэрскага.

У 2007 годзе ў склад Кармы ўвайшлі вёскі Куракаўшчына, Новая Зенькавіна, Старая Зенькавіна, Сырск[7].

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагоддзе: 1826 год — 926 чал.; 1897 год — 2649 чал.[8]
  • XX стагоддзе: 1923 год — 1,5 тыс. чал.; 1971 год — 4,1 тыс. чал.; 1995 год — 5 тыс. чал.[8]; 1997 год — 5,1 тыс. чал.[9]
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 6,2 тыс. чал.; 2006 год — 6,2 тыс. чал.; 2008 год — 7,5 тыс. чал.; 2009 год — 7448 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 7610 чал.[11]; 2017 год — 7583 чал.[3]

Адукацыя

У Карме працуюць 2 сярэднія, музычная і спартыўная школы.

Ахова здароўя

Медычнае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе мясцовая бальніца.

Культура

Дзейнічаюць цэнтр культуры, 2 бібліятэкі.

Мас-медыя

У гарадскім пасёлку выдаецца раённая газета «Світанак над Сожам».

Забудова

Карма развіваецца ў адпаведнасці з генеральным планам (1976). У паўднёвай частцы пасёлка захаваўся гістарычны цэнтр з рынкам. Забудова галоўных вуліц — 2—5-павярховыя жылыя дамы. Утварыўся мікрараён з 5-павярховымі будынкамі. У цэлым пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Прамысловая зона размяшчаецца ў паўночнай частцы мястэчка.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

Інфраструктура

Спыніцца можна ў гасцініцы «Карма»[12].

Славутасці

  • Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагменты)
  • Іўдзейскія могілкі
  • Сядзіба Дорыя-Дзерналовічаў «Стэфанава» (XIX ст.)
  • Царква Святога Мікалая (1832)

Галерэя

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. а б Кляшчук А. Кармянскае прыцягненне // Звязда : газета. — 12 чэрвеня 2012. — № 110 (27225). — С. 8. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  5. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. — С. 52.
  6. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 403.
  7. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 25 октября 2007 г. № 67 Об изменении границ городского поселка Корма и Коротьковского сельсовета Кормянского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 22 верасня 2018.
  8. а б Беларусь 1995.
  9. Лебедзева В. Карма // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 117.
  10. Перепись населения — 2009. Гомельская область Архівавана 18 верасня 2010. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Карма // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.

Літаратура

  • Карма // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 372. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі