Карставыя пячоры ў Маросе і Панкепе
Карставыя пячоры ў Маросе і Панкепе | |
---|---|
мак. Leang Pettakere | |
Каардынаты: 5°00′11″ пд. ш. 119°41′41″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Паўднёвы Сулавесі |
Тып | карставая |
Змяшчаючыя пароды | вапняк |
Карставыя пячоры ў Маросе і Панкепе — пячоры з наскальнымі дагістарычнымі малюнкамі размешчаныя на тэрыторыі акруг Марос і Панкеп у інданезійскай правінцыі Паўднёвым Сулавесі. Малюнкі лічацца самым раннім узорам выяўленчага мастацтва ў свеце, іх узрост ацэньваецца прынамсі ў 45 500 гадоў[1].
Апісанне
Карставыя пячоры ўтвараюць комплекс, які таксама мае назву «Дагістарычнае месца Леанг-Ліянг» — гэтая назва паходзіць з макасарскай мовы[2]. Пячоры маюць назвы: Петае, Джэйн, Сарыпа, Джары, Караса і гэтак далей, іх сцены складены з вапняку. Яны знаходзяцца ў 12 кіламетрах ад горада Марош і ў 30 кіламетрах ад горада Макасар — адміністрацыйнага цэнтра правінцыі[3]. Уваход у пячоры знаходзіцца ў 30 метрах над рысавым полем, туды можна падняцца па лесвіцы[4][5].
Па даных даследавання 2014 года, трафарэтнай выяве рукі ў пячоры Леанг Тэмпусенг не менш за 39 900 гадоў. Выяве свінні-бабірусы з гэтай пячоры — 35 400 гадоў. У 2017 годзе ў пячоры Леанг Тэдонгнге была адкрыта выява цэлебескай свінні, узрост якой, згодна з апублікаванай ў студзені 2021 года датыроўкай, складае не менш за 45 500 гадоў, што робіць яе самым старажытным узорам выяўленчага мастацтва, вядомым навуцы на момант публікацыі даследавання[1]. Для вызначэння ўзроста малюнкаў выкарыстоўваўся уран-торыевы метад датавання[6].
Гісторыя
Мясцовае насельніцтва здаўна ведала аб гэтых пячорах і выкарыстоўвала іх для сваіх патрэб. Галандскія археолагі пачалі даследаваць сумежныя пячоры яшчэ ў 1950-х гадах, але пячора Петакарэ была ўпершыню даследавана брытанскім арехеолагам Янам Гловерам у 1973 годзе[2][7].
У кастрычніку 2014 года ўрад Інданезіі паабяцаў «узмацніць» абарону старажытных наскальных малюнкаў і аб’явіў аб планах уключыць усе пячоры Сулавесі ў афіцыйны спіс «культурнай спадчыны» краіны, а таксама падаць заяўку на уключэнне ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[8].
Зноскі
- ↑ а б Adam Brumm, Adhi Agus Oktaviana, Basran Burhan, Budianto Hakim, Rustan Lebe Oldest cave art found in Sulawesi(англ.) // Science Advances. — 2021-01-01. — В. 3. — Т. 7. — ISSN 2375-2548. — DOI:10.1126/sciadv.abd4648
- ↑ а б Price. Sulawesi cave of hands . The Brunei Times (20 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 November 2014. Праверана 16 November 2014.
- ↑ Volkman, Toby Alice (1990). Sulawesi: Island crossroads of Indonesia. Passport Books. ISBN 9780844299068. Праверана 22 November 2014.
- ↑ Pitaloka, Dyah Ayu (6 July 2014). "Exploring the Leang-Leang Caves of Maros". Jakarta Globe. Архівавана з арыгінала 22 October 2014. Праверана 15 November 2014. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2014. Праверана 16 студзеня 2021.
- ↑ Domínguez, Gabriel (9 October 2014). "Indonesian cave paintings – Rewriting art history". Deutsche Welle. Праверана 16 November 2014.
- ↑ Aubert et al., 2014: Pleistocene cave art from Sulawesi, Indonesia, Nature, 514, 223—227
- ↑ Domínguez. Indonesian cave paintings 'revolutionized our idea of human art' . Deutsche Welle (9 кастрычніка 2014). Праверана 22 November 2014.
- ↑ Indonesia pledges to protect ancient cave paintings . Rappler (9 кастрычніка 2014). Праверана 22 November 2014.
Літаратура
- Roebroeks, Wil (2014). "Archaeology: Art on the move". Nature. 514 (7521): 170–171. doi:10.1038/514170a. PMID 25297428.
- Aubert, M. (2014). "Pleistocene cave art from Sulawesi, Indonesia". Nature. 514 (7521): 223–227. doi:10.1038/nature13422. PMID 25297435.
- Maxime Aubert, Rustan Lebe, Adhi Agus Oktaviana, Muhammad Tang, Basran Burhan, Hamrullah, Andi Jusdi, Abdullah, Budianto Hakim, Jian-xin Zhao, I. Made Geria, Priyatno Hadi Sulistyarto, Ratno Sardi & Adam Brumm (2019): Earliest hunting scene in prehistoric art. Nature, 576: 442—445.