Карэйскі сад
Карэйскі сад — сад, які спалучае ў сабе элементы прыроды карэйскай культуры. Па сваім змесце просты і больш блізкі да прыроды. Карэйскі сад мае двухтысячагадовую гісторыю. Найбольш старажытныя запісы, датаваныя перыядам трох карэйскіх дзяржаў (57 год да н. э. — 668 год н. э.), распавядаюць пра асаблівасці развіцця палацавых і архітэктурных садоў таго перыяду.
Гісторыя
Культура карэйскага саду існуе ўжо больш за дзве тысячы гадоў. У апошнія гады было выяўлена 300 дакументаў, напісаныя яшчэ ў часы Каро (918—1392) і дынастыі Часон (1392—1910), якія дэталёва апісваюць традыцыйныя карэйскія сады, многія з якіх дайшлі да нашых дзён і ў цяперашні час іх актыўна наведваюць турысты.
У дагістарычныя часы ў Карэі існавалі традыцыйныя вераванні ў сонца, зоркі, ваду, горы, камяні і дрэвы. Асабліва, людзі таго перыяду верылі ў камяні, якія мелі сілу нашмат больш, чым у вады і іншых з’яў прыроды. Таксама яны верылі, што камяні спараджалі добрую волю Бога. Таму размяшчэнне камянёў лічыцца адным з істотных элементаў праектавання традыцыйнага карэйскага саду. Карэйцы нядаўна зноўку адкрылі для сябе свае садовыя традыцыі ў каменнай кладцы алтароў, якія выказваюць старажытнае паняцце круглага неба і квадратнай зямлі. Таксама ў садах сустракаецца «susok» ці «размяшчэнне камянёў». У апошнія гады адрадзілася цікавасць да размяшчэння камянёў у садках. У цэлым, карэйская садовая культура «susok» можа быць апісана па этапах яе развіцця. Нават у перыяд прымітыўнага земляробства, камяні былі істотным элементам у будаўніцтве садоў. У сувязі з гэтым для шаманскіх абрадаў размяшчэнне камянёў было зроблена ў форме святынь або алтароў неба.
Падчас трох карэйскіх дзяржаў (57 год да н. э. — 668 год н. э.) палацавыя сады ўзводзіліся на буйных камянях. А ў IV стагоддзі, дзякуючы распаўсюджванню будызму на Карэйскім паўвостраве, з’явіліся храмавыя сады. У ранні перыяд дынастыі Каро , калі будызм стаў нацыянальнай рэлігіяй, сады сталі будаваць у стылі «hwagye» (сад на каменных тэрасах), які прадстаўляў сабой Son (Zen) будыйскіх размяшчэнне камянёў. У сярэдзіне перыяду Каро становіцца папулярным новы стыль каменных садоў — «imchon», які змяшчае павільёны і каменныя вадаёмы, акружаныя прыгожым лесам. У часы дынастыі Часон у многіх дварах дамоў сады былі выкананы ў стылі «hwagye», а сады, якія прымыкаюць да асабнякоў, былі пабудаваныя ў стылі «imchon».
Стыль карэйскага саду
Падобна пейзажнаму парку, карэйскі сад натуральны і просты. Прыродны пейзаж саду не адчувае паўсюдных намаганняў чалавека па яго фарміраванні.
Карэйскі сад у цэлым можна падзяліць на 8 катэгорый: палацы, прыватныя рэзідэнцыі, Byolso (вясковыя), павільёны, будыйскія храмы, савоны , каралеўскія пахавальныя мясціны і вёскі.
Хоць кожны сад мае свае унікальныя асаблівасці, але ўсе яны, як правіла, ўключаюць у сябе наступныя элементы: форменныя дрэвы, пагоркі, якія нагадваюць горы, розных памераў рэкі і ручаі, маленькія круглыя вадаёмы, буйныя вадаёмы з астравамі, бамбук, сад камянёў, Вадаспады, дзе гэта магчыма, а таксама гранітныя квадратныя або круглыя басейны, грушавыя і яблыневыя і іншыя фруктовыя дрэвы. Гармонія залежыць не ад адной асаблівасці або абсалютнай формы, якая дамінуе ў агульным выглядзе.
Найбольш прадстаўнічыя карэйскія сады
Найбольш прадстаўнічыя і незакранутыя класічныя карэйскія сады знаходзяцца ў трох комплексах:
- Форт перыяду Пэкчэ побач з Сеулам, дзе былі выяўлены шматлікія сады камянёў, якія паказваюць чарапах, драконаў і феніксаў.
- Кагуроцкі сад палаца Анак побач з Пхеньянам, дзе былі выяўлены рэшткі трох камянёў садовага комплексу.
- Сад Анапчы (перыяд Сіла) ў Кёнджу — найбольш вядомы трыма астравамі ў сажалцы, рукатворнымі вадаспадамі ў два ярусы, гранітнымі басейнамі круглай і квадратнай формы, а таксама сотнямі камянёў разам з іх выгнутым берагам.
Найбольш важныя сады, часта гістарычныя месцы адпачынку, былі выяўленыя ў:
- Задні сад палаца Чхандоккун , асабліва, сажалка і павільён Буянджон
- Храм Чхёнпёнса побач з Чхунчхонам .
Аднаўленчыя работы
Навукоўцы Паўднёвай Карэі ў цяперашні час спрабуюць стварыць базу дадзеных па малюнках, фатаграфіях і даследаваннях ландшафтаў традыцыйных карэйскіх садоў з мэтай іх аднаўлення.
Ходзяць чуткі, што ў КНДР спрабуюць узнавіць невялікі класічны карэйскі сад, але пацверджанняў, пакуль, гэтаму няма.
Дрэвы, расліны і знакавы ландшафт карэйскага саду
Простыя карэйскія сады ўключаюць у сябе вечназялёныя дрэвы, напрыклад, вялікая колькасць разнавіднасцяў Pinus koraiensis, як абавязковыя элементы, а таксама квітнеючыя вясной грушавыя дрэвы, бамбукавыя зараснікі побач з другімі ўваходнымі варотамі храмаў і палацаў, прама ідучыя і абмежаваныя буйнога памеру жвірам няправільнай формы, якія сімвалізуюць вернасць і сумленнасць. Такія асаблівасці вельмі прыкметныя ў адноўленых садах.
Мясцовасць карэйскіх садоў больш схільная паходзіць на прыродную, у адрозненне ад традыцыйных кітайскіх садоў. Наяўнасць у садзе прамых дарожак не забаронена, але рэдка сустракаецца. Ва ўладкаванні саду ўжываецца пунгсу (карэйскі фэншуй ) — геамантыя , па якой вызначаюць, як правільна размясціць стэлы, залы і будынкі.
Незвычайныя асаблівасці
Карэйскі сад цікавы тым, што ў ім насяляюць розныя віды птушак. Жывёлы былі важным элементам для надання саду прыроднага выгляду. Каменныя жывёлы і іх матывы, а таксама жывыя рыбы, птушкі і іншыя істоты былі звычайнай з’явай для саду.
Карэйскі сад часцяком акружаны дэкаратыўнымі павільёнамі. Навукоўцы са шляхты янбан сядзелі ў гэтых павільёнах, пабудаваных у любой частцы саду або прыроднага месца з выглядам на горы ці ландшафты. Іх выкарыстоўвалі як месцы для адпачынку ці месцы, дзе забаўлялі мужчын або абмяркоўвалі рознага роду справы. Гульня ў шахматы, маляванне, адпачынак і іншая малаактыўная дзейнасць ажыццяўляліся ў гэтых павільёнах з-за прыгожага выгляду і навакольнай прыгажосці.
Карэйскі сад часта мае сажалкі і розныя вадаёмы, таму вада — важны элемент у любым садзе, паколькі яна неабходная для паліву раслін і стварэння прахалоды. Вада таксама была важная і ў старадаўнія часы Карэі, бо яшчэ выкарыстоўвалася і як сродак барацьбы з пажарамі. У карэйскім садзе цэніцца цёмна-зялёны колер вады, у адрозненне ад Захаду, дзе найбольш пераважным з’яўляецца блакітны. Чыстая вада ў садзе ў асноўным сустракаецца ў выглядзе ручаёў і прыродных крыніц вады, але не ў сажалках, якія маюць штучнае паходжанне. Часам вада можа мець чорны колер. Гэта адбываецца, калі ў сажалцы ёсць камяні. Лотасы — тыповыя расліны ў сажалках, хоць таксама могуць быць і іншыя віды.
Так званы Хувон у Палацы Чхандоккун — вялізны сад, які паказвае дасканалы стыль імператарскай сям’і. У гэтым садзе шмат дрэў, якім ужо сотні гадоў, аднак, за імі старанна назіраюць і не падпускаюць да іх публіку. Стыль Хувона моцна адрозніваецца ад садоў шляхты янбан , а таксама больш дасканалы. Аднак, як і ўсе карэйскія сады, ён мае прыродную прыгажосць, у якой каралеўская сям’я магла адпачываць у сваіх уласных маёнтках.
Карэйскі сад за межамі Карэі
Традыцыйны карэйскі сад у цяперашні час існуе ў Нанце ў Францыі. «Сад Сунчхон » — участак памерам у 5 000 м², размешчаны ў парку Парк Гран-Блатро , дзе была адсвяткавана 120-гадовая гадавіна дыпламатычных адносін паміж Карэяй і Францыяй. Традыцыйныя карэйскія сады ёсць у заапарку Чапультэпек ў Мехіка, у парку Генчлік у Анкары, у Каіры, у Садзе Акліматызацыі ў Парыжы, у парку Марцан у Берліне, у парку Грунебург у Франкфурце, у Батанічным садзе Ван Дусена ў Ванкуверы, у Лос-Анджэлескім дрэвавым гадавальніку і батанічным садзе, а таксама ва Украіне ў Нацыянальным батанічным садзе імя М. М. Грышко НАН Украіны. Сад у рэзідэнцыі карэйскага пасла ў горадзе Вашынгтон — адзін з прыкладаў класічнага карэйскага саду.
Таварыства карэйскага саду
Таварыства традыцыйнага карэйскага саду ў Сеуле часта спансуе лекцыі і туры карэйскіх садаводаў разам з прафесарам Сім Угёнам, які часта выступае як чалавек, што прымае гасцей і інтэрпрэтуе ландшафты.
Зноскі
Спасылкі
Карэйскі сад на Вікісховішчы |
- Examples and simple outline of Korean gardens
- The Herbert Offen Research Collection of the Phillips Library at the Peabody Essex Museum
- Matthews, J 'Traditional Korean Gardens' Landscape Outlook pp 12-16, Winter, 2010 (on SSRN)
- Kim, Dong-uk Palaces of Korea Hollym, Seoul, 2006
- Kyun, Heo (trans. Baker, DL) Gardens of Korea: Harmony with Intellect and Nature Saffron Book, London, 2005
- Min, Kyung-Hyun Korean Gardens Borim Editions, Seoul, 1992