Касоўшчына
Вёска
Касоўшчына
| ||||||||||||||||||||
Касо́ўшчына[1] (трансліт.: Kasoŭščyna, руск.: Косовщина) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.
Гісторыя
Да 21 лютага 2023 года вёска ўваходзіла ў склад Бердаўскага сельсавета[2].
Выдатныя мясціны
За 1,5 км на захад ад вёскі, каля дарогі ў в. Калдобы размешчаны курганны могільнік. Налічвае 13 круглых насыпаў дыяметрам 6—14 м, вышынёй 0,5 — 1,2 м. Каля падножжа асобных курганоў прасочваюцца аплыўшыя раўкі. Месцамі на паверхні насыпаў маюцца каменныя вымасткі. Амаль усе насыпы абкладзены камянямі.
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Касо́ўшчызна
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касоўшчына