Касцёл Святых Пятра і Паўла (Каўнас)
Славутасць | |
Сабор Святых Пятра і Паўла | |
---|---|
Kauno Šv. apaštalų Petro ir Povilo arkikatedra bazilika | |
![]() | |
54°53′49,20″ пн. ш. 23°53′20,40″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Каўнас |
Канфесія | Рымска-Каталіцкая царква |
Епархія | Каўнаская архідыяцэзія |
Благачынне | Q12659968? |
Тып будынка | базіліка |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснавання | 1413 |
Будаўніцтва | 1413—1655 гады |
Вышыня | 28 м |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзеючы храм |
Сайт | kaunoarkikatedra.lt |
![]() |
Сабор Святых Пятра і Паўла (літ.: Kauno Šv. apaštalų Petro ir Povilo arkikatedra bazilika) — каталіцкі храм у горадзе Каўнас (Літва), размешчаны па адрасе Вільняус гатве, 26. Помнік гатычнай архітэктуры XV — XIX стагоддзяў. З'яўляецца кафедральным саборам Каўнаскай архідыяцэзіі, а таксама мае статус малой базілікі. Касцёл Святых Пятра і Паўла з'яўляецца самым вялікім каталіцкім храмам у Літве і адзінай у краіне гатычнай базілікай.
Гісторыя
Будаўніцтва храма пачалося ў 1413 годзе. У 1624 годзе былі пабудаваны галоўны неф і вежы, пры гэтым храму былі нададзены барочныя рысы. Будаўніцтва храма было канчаткова завершана ў 1655 годзе.
У 1800 годзе рэстаўраваны, дабудавана вежа на галоўным фасадзе. З 1808 па 1864 год касцёл належаў аўгусцінскаму ордэну. З 1865 года храм з'яўляецца кафедральным саборам Каўнаскай архідыяцэзіі.
У 1921 годзе Папа Рымскі Бенедыкт XV прысвоіў храму статус малой базілікі.
Архітэктура
Храм мае ў даўжыню 84 метра і ў шырыню 34 метра. Ад першапачатковага гатычнага касцёла больш-менш захавалася бадай што толькі ўсходняя частка: апсіда і прэзбітэрый. Іх даволі тонкія сцены ўмацаваны гранёнымі контрфорсамі, перакрыцце ўтвараюць вытанчаныя познегатычныя сотавыя скляпенні. Вежа на галоўным фасадзе храма так званага «сармацкага» тыпу мае больш позняе паходжанне.
Інтэр'ер
Інтэр'ер упрыгожаны абразамі мастакоў Іагана Готарда Бергофа і Міхала Андрыёлі. Галоўны алтар царквы, аўтарства скульптара Томаша Падгайскага, датуецца 1755 годам.
У крыпце храма пахаваны біскуп Мацеюс Валанчус, кардынал Вінцантас Сладкявічус і літоўскі паэт Майроніс.
Літаратура
- Jonas Puzinas. Iš Kauno bažnyčių istorijos // Savivaldybė (žurnalas), 1928 m., Nr. 11 (66), стр. 13-16
- Kauno Šv. Apaštalų Petro ir Pauliaus arkikatedra bazilika: monografija / Vaida Kamuntavičienė, Nijolė Lukšionytė-Tolvaišienė, Laima Šinkūnaitė, Rima Valinčiūtė-Varnė. — Kaunas: Kauno arkivyskupijos muziejus, 2008. — 171 p.: iliustr. — ISBN 978-9955-9608-3-6
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святых Пятра і Паўла (Каўнас)
- Афіцыйны сайт Архівавана 31 кастрычніка 2020. (літ.)
- Панарама адной з бакавых капліц
- Гісторыя і апісанне храма (англ.)