Катанія (італ.: Provincia di Catania, сіц.: Pruvincia di Catania) — скасаваная правінцыя ў Італіі, у вобласці Сіцылія. У 2015 годзе замест яе ўтвораны метрапалітэнскі горад Катанія. Правінцыя Катанія знаходзіцца на ўсходнім узбярэжжы вострава Сіцылія, у тым ліку ўзбярэжжы Іанічнага мора. Раўніны, а таксама вулкан Этна. Сталіцай правінцыі з’яўляецца аднайменны горад.