Катастрофа Як-42 пад Нароўляй
Катастрофа Як-42 Ленінградскай УГА пад Нароўляй | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 28 чэрвеня 1982 |
Час | 10:49 |
Характар | катастрофа |
Прычына | адмова тэхнікі, хібы ў канструкцыі |
Месца | каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёна, Гомельская вобласць, БССР |
Загінулыя | 132 |
Параненыя | 0 |
Мадэль | Як-42 |
Авіякампанія | «Аэрафлот» (СССР) |
Пункт вылету | Ленінград (Пулкава) |
Пункт прызначэння | Кіеў (Барыспаль) |
Дата выпуску | 1981 |
Пасажыры | 124 |
Экіпаж | 8 |
Выжылых | 0 |
Катастрофа Як-42 пад Нароўляй — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 28 чэрвеня 1982 года каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці БССР.
Ход падзей
Знаходзячыся на вышыні 9000 метраў, экіпаж атрымаў дазвол на зніжэнне да 7800 м. Падчас зніжэння самалёт рэзка перайшоў на пікіраванне і на вышыні 5700 м ад перагрузак цалкам разваліўся. Рэшткі ўпалі ў ваколіцах в. Вербавічы.
Расследаванне
У момант зніжэння з прычыны поўнага зносу разьбы шрубкі адбыўся самаадвольны пераход стабілізатара на пікіраванне. Знос разьбы быў выкліканы канструктыўнай недасканаласцю вузла і нізкай якасцю вытворчасці. Прадугледжаны рэгламент тэхнічнага абслугоўвання і агляду механізму перастаноўкі стабілізатара не дазваляў выявіць прызнакі зносу шрубавай пары па дзейснай тэхналогіі.
Асуджаныя
За выпуск у серыю дэфектнай канструкцыі, рашэннем Вярхоўнага суда РСФСР ад 20 кастрычніка 1983 г. да пазбаўлення свабоды на 2 гады па арт. 172 КК РСФСР (халатнасць) з адтэрміноўкай прысуду (арт. 46-1 КК РСФСР) тэрмінам на 1 год былі асуджаныя кіраўнікі, якія зацвердзілі чарцяжы механізма перастаноўкі стабілізатара, якія паставілі на іх свае подпісы і пячаці[1]:
- Андрэеў Сяргей Аляксандравіч, 1932 г. н., ураджэнец г. Масквы, рускі, адукацыя — вышэйшая, жанаты, член КПСС з 1964 года, раней не судзімы, намеснік Галоўнага канструктара Маскоўскага машынабудаўнічага завода «СКОРОСТЬ» (з 1976 г.).
- Первушын Юрый Паўлавіч 1926 г. н., ураджэнец г. Дзедаўка Істынскага р-на Маскоўскай вобласці, рускі, адукацыя — вышэйшая. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут ў 1954 г., жанаты, член КПСС з 1956 года, раней не судзімы, начальнік аддзела механізмаў Маскоўскага машынабудаўнічага завода «СКОРОСТЬ» (з 1975 г.).
- Румянцаў Георгій Іванавіч, 1927 г. н., ураджэнец г. Масквы, рускі, адукацыя — вышэйшая, скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут у 1956 г., жанаты, член КПСС з 1952 года, раней не судзімы, начальнік брыгады кіравання Маскоўскага машынабудаўнічага завода «СКОРОСТЬ» (з 1975 г.).
Наступствы
Пасля катастрофы эксплуатацыя ўсяго парку самалётаў Як-42 была прыпыненая амаль на два гады. Праверка стану знятых з іншых самалётаў Як-42 дэталяў шрубавых пар паказала, что знос разьбы гайкі меў месца і на іх.
Экіпаж самалёта
- Камандзір паветранага судна — Мусінскі Вячаслаў Мікалаевіч (нарадзіўся 23 кастрычніка 1947 )
- Другі пілот — Стыгараў Аляксандр Сяргеевіч (нарадзіўся 15 ліпеня 1949 )
- Штурман-стажор — Кедроў Віктар Іванавіч (нарадзіўся 17 верасня 1952 )
- Бортмеханік — Вінаградаў Мікалай Сямёнавіч (нарадзіўся 22 ліпеня 1938 )
- Бортправаднікі:
Крыніцы
- ↑ Данил Бенатов. «Ленинград-Киев» — полет, прерванный 35 лет назад // DELFI.
Спасылкі
- Катастрофа Як-42 Ленинградского УГА в районе г. Мозырь (руск.)
- Виктор Чамковский. «Ленинград — Киев». Прерванный полёт // Документальный детектив.
- Елена Анкудо. Упавшие с неба // БелГазета, 29 июля 2002 г.
- Государственный архив Российской Федерации опись 2, фонд А428, единица хранения 3925. Дело по обвинению Андреева С. А., Румянцева Г. И., Первушина Ю. П. в совершении преступления, предусмотренного ст. 172 УК РСФСР. Том 30: Протокол судебного заседания, приговор, частное определение.
- Интервью государственного обвинителя Юрия Костанова, посвященное процессу против Андреева, Румянцева, Первушина
- Кто-то должен упасть. Вспоминаем самую страшную авиакатастрофу в истории страны // Onliner.by.
- Ануфриев Г. Остаться на высоте // 7 дней. — 2008. — 27 ноября (№ 48). — С. 18.