Кванга
Кванга | |
---|---|
парт. Rio Cuango, фр. Kwango | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1100 км |
Басейн | 263 500 км² |
Расход вады | 2 700 м³/с |
Вадацёк | |
Вусце | Касаі |
• Каардынаты | 3°22′17″ пд. ш. 17°21′29″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Касаі → Конга → Атлантычны акіян |
|
|
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ква́нга, таксама Куангу[1] (парт.: Rio Cuango; фр.: Kwango) — рака ў Анголе і ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.
Рака Кванга з'яўляецца левым прытокам ракі Касаі. Яе даўжыня складае 1100 кіламетраў. Плошча вадазбору 263,5 тыс.[2] км². Сярэдні расход вады 2700 м³/с. Вытокі знаходзяцца ў сугор'і цэнтральнай Анголы, на плато Лунда. Рака цячэ пераважна на поўнач у глыбокай і шырокай даліне[2]. У сваім сярэднім цячэнні Кванга ўтварае дзяржаўную мяжу паміж Анголай і Конга, пераадольвае вадаспад Шутэ-Тэмбу, затым цячэ па тэрыторыі Конга і ніжэй горада Бандунду ўпадае ў Касаі. Павадкі адбываюцца ў верасні—красавіку. Рака суднаходная на працягу 307 км ад вусця да парогаў Кінгушы і часткова ў сярэднім цячэнні[2]. Буйнейшымі прытокамі Квангі з'яўляюцца рэкі Вамба і Джума.
Вытокі ракі Квангі даследавалі ў 1872 годзе партугальскія вандроўнікі Капэла і Івенс, верхняе цячэнні — нямецкі даследчык Мехоў (1880), ніжняе цячэнне — Грэнфел (1886).
Зноскі
Літаратура
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 639. — 672 с. с илл. (руск.)
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 204. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)