Клетка Фарадэя

Клетка Фарадэя або заслона Фарадэя і экран Фарадэя (англ.: Faraday Shield), сустракаецца і калька з рускай шчыт Фарадэя — прылада, вынайдзеная англійскім фізікам і хімікам Майклам Фарадэем у 1836 годзе для экранавання апаратуры ад вонкавых электрамагнітных палёў. Звычайна ўяўляе сабой заземленую клетку, зробленую з добра праваднога матэрыялу.
Прынцып працы клеткі Фарадэя вельмі просты — пры траплянні замкнутай электраправоднай абалонкі ў электрычнае поле вольныя электроны абалонкі пачынаюць рухацца пад уздзеяннем гэтага поля. У выніку процілеглыя бакі клеткі набываюць зарады, поле якіх кампенсуе вонкавае поле.
Клетка Фарадэя абараняе толькі ад электрычнага поля. Статычнае магнітнае поле будзе пранікаць унутр. Зменлівае электрычнае поле стварае зменлівае магнітнае, якое, у сваю чаргу спараджае зменлівае электрычнае. Таму, калі з дапамогаю клеткі Фарадэя блакуецца зменлівае электрычнае поле, то зменлівае магнітнае поле генеравацца таксама не будзе.

Аднак, у вобласці высокіх частот дзеянне такога экрана заснавана на адлюстраванні электрамагнітных хваль ад паверхні экрана і згасання высокачастотнай энергіі ў яго тоўшчы з прычыны цеплавых страт на віхравыя токі.
Здольнасць клеткі Фарадэя экранаваць электрамагнітнае выпраменьванне вызначаецца:
- таўшчынёй матэрыялу, з якога яна зроблена;
- глыбінёй паверхневага эфекту;
- суадносінамі памераў праёмаў у ёй з даўжынёю хвалі вонкавага выпраменьвання.
Для экранавання кабелю трэба стварыць клетку Фарадэя з добра праводнай паверхняй па ўсёй даўжыні экрануемых праваднікоў. Каб клетка Фарадэя эфектыўна працавала, памер ячэйкі сеткі павінен быць значна меншы за даўжыню хвалі выпраменьвання, абарону ад якой трэба забяспечыць. Прынцып дзеяння прылады аснаваны на пераразмеркаванні электронаў у правадніку пад уздзеяннем электрамагнітнага поля.
Спасылкі
![]() |
Клетка Фарадэя на Вікісховішчы |
---|
- Клетка Фарадея. Cловарь по естественным наукам. Глоссарий.ру(недаступная спасылка)
- Распаўсюджванне зарадаў у правадыру. Клетка Фарадэя // Physel.ru Архівавана 8 верасня 2011.