Кліўлендскі дзяржаўны ўніверсітэт
Кліўлендскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Cleveland State University | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Cleveland State University |
Заснаваны | 1964 |
Студэнты | 15 247[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кліўленд, Агая, ЗША |
Сайт | csuohio.edu |
![]() |
Кліўлендскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Cleveland State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Кліўленд у штаце Агая, ЗША.
Агульная характарыстыка
Універсітэт быў заснаваны ў 1964 годзе і адкрыты для заняткаў у 1965 годзе пасля набыцця Фэнскага каледжа, прыватнай вучэльні, якая дзейнічала з 1923 года. Універсітэт затым яшчэ паглынуў Кліўлендскую колу права Маршала ў 1969 годзе. Сёння вучэльня з'яўляецца часткай універсітэцкай сістэмы штата, мае больш за 120 тысяч выпускнікоў і прапануе больш за 200 акадэмічных праграм у васьмі каледжах. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.
Структура
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж здароўя
- Каледж права
- Каледж грамадскіх спраў і адукацыі
- Каледж бізнесу
- Каледж інжынерыі
- Каледж паслядыпломнай адукацыі
- Ганаровы каледж
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кліўлендскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы