Кніга мёртвых
Кніга мёртвых | |
---|---|
![]() | |
Назва | егіп. 𓂋𓏤𓈓𓏌𓏤𓉐𓂋𓏏𓂻𓅓𓉔𓂋𓅱𓇳𓏤 |
Асноўная тэма твора | Duat[d] і funeral rite[d] |
Аўтар | Тот |
Краіна паходжання | |
Мова твора або назвы | Егіпецкая мова |
Не раней за | 1275 да н.э. |
![]() |
«Кніга мёртвых» у іерогліфах | ||||||||||
|
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Egypt_bookofthedead.jpg/250px-Egypt_bookofthedead.jpg)
«Кніга мёртвых» у Старажытным Егіпце — зборнік егіпецкіх гімнаў і рэлігійных тэкстаў, якія змяшчаліся ў грабніцу з мэтай дапамагчы памерламу пераадолець небяспекі іншасвету і здабыць дабрабыт у пасля смерці[1]. Розныя копіі Кнігі Мёртвых могуць утрымліваць ад некалькіх і да двухсот раздзелаў рознага аб’ёму, пачынаючы ад доўгіх паэтычных гімнаў і канчаючы аднарадковымі магічнымі формуламі. Назва «Кніга мёртвых» дадзена егіптолагам Р. Лепсіусам , але правільней яе было б назваць «Кнігай Уваскрасення», бо яе егіпецкая назва — «Рау ну пэрэт эм хэру» даслоўна перакладаецца як «Главы аб выхадзе на святло дня».
Адны з найлепшых узораў «Кнігі мёртвых», напісаныя на скрутках папіруса, адносяцца да часу росквіту культуры пры XVIII дынастыі. Найбольшая колькасць папірусаў з тэкстамі з Кнігі мёртвых была знойдзена ў пахаваннях горада Фівы; менавіта па гэтай прычыне версію Кнігі Мёртвых, якая атрымала распаўсюджанне ў гэты перыяд, называюць Фіўскай. Большасць іх была знойдзена ў фіванскіх грабніцах і належала галоўным чынам жрацам і членам іх сямей. Гэтыя папірусы багата ўпрыгожаны вытанчанымі малюнкамі, якія паказваюць сцэны пахавання, здзяйснення памінальнага рытуалу, пасмяротнага суда і іншыя сцэны, звязаныя з памінальным культам і ўяўленнямі аб замагільным жыцці.
Таксама існуе версія Кнігі мёртвых, якая з’явілася ў выніку дзейнасці фараонаў XXVI дынастыі, калі адбылося ўсеагульнае адраджэнне старажытных рэлігійных і пахавальных традыцый, былі адноўлены храмы, а старыя тэксты Кнігі мёртвых перапісаны, перапрацаваны і ўпарадкаваны.
Гл. таксама
![]() |
Кніга мёртвых на Вікісховішчы |
---|
Зноскі
- ↑ Н. Н. Швец. Словарь египетской мифологии. — Москва: Центрполиграф, 2008. — С. 74. — ISBN 978-5-9524-3466-0.