Колдуэл (Айдаха)
Колдуэл
| ||||||||||||||||||||||
Колдуэл (англ.: Caldwell) — цэнтр акругі Каньён у штаце Айдаха (ЗША). На 2009 год колькасць насельніцтва складала 43 281 чалавек. Заснаваны ў 1883 годзе як часовы пасёлак для будаўнікоў кампаніі «Oregon Short Line Railroad». Паселішча пераўтварылася ў сталае і атрымала назву ў гонар прэзідэнта кампаніі, Аляксандра Колдуэла. У 1892 годзе горад стаў адміністрацыйным цэнтрам акругі Каньён, утворанай годам раней. 30 снежня 1905 года ў Колдуэле ў выніку рознагалоссяў з прафсаюзам Федэрацыі шахцёраў Захаду быў забіты былы губернатар Айдаха Фрэнк Сцюненберг. Колдуэл цяпер з'яўляецца цэнтрам апрацоўкі і пагрузкі сельскагаспадарчай прадукцыі, таксама ў горадзе развіта вытворчасць перасоўных дамоў і кнігадрукаванне.
Зноскі
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2010 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2010. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ 2020 United States Census Праверана 30 лістапада 2021.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.