Скончыла Капенгагенскі ўніверсітэт, дзе вывучала гісторыю і літаратуру[3]. У 1984 годзе была абрана ў парламент Даніі, але ў 1990 годзе не здолела пераабрацца. Працавала журналістам у газетах Berlingske Tidende, Politiken, у Дацкай тэлерадыёкампаніі[3]. У 2004 годзе была прызначана міністрам экалогіі Даніі, у 2005 годзе таксама заняла пасаду міністра супрацоўніцтва паўночных дзяржаў (дацк.: Minister for nordisk samarbejde). У 2007 годзе была прызначана міністрам па справах клімату і энергетыкі. У новым складзе Еўракамісіі, зацверджаным 9 лютага2010 года, Хедэгард заняла створаную пасаду камісара па пытаннях клімату.
Да 16 снежня2009 года Хедэгард старшынствавала на канферэнцыі ААН па змяненні клімату ў Капенгагене.
Публікацыі
Connie Hedegaard, Claus Hagen Pedersen. Det 20. århundrede: de 100 mest betydningsfulde personer i Danmark, 1999