Косьва
Косьва | |
---|---|
руск. Косьва | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 283 км |
Басейн | 6 300 км² |
Расход вады | 88,5 м³/с (за 11 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Сярэдні Урал |
• Каардынаты | 59°27′02″ пн. ш. 58°58′02″ у. д.HGЯO |
Вусце | Кама |
• Месцазнаходжанне | Камскае вадасховішча |
• Каардынаты | 58°53′37″ пн. ш. 56°37′47″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Камскае вадасховішча → Кама → Волга → Каспійскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Свярдлоўская вобласць, Пермскі край |
Код у ДВР | 10010100312111100008416 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ко́сьва (руск.: Ко́сьва[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Свярдлоўскай вобласці і Пермскім краі, левы прыток ракі Кама (басейн Волгі).
Утвараецца ў месцы зліцця рэк Вялікая Косьва і Малая Косьва на схілах галоўнага хрыбта Сярэдняга Урала. Даўжыня ракі 261 км, разам з Вялікай Косьвай — 283 км. Плошча вадазбору 6300 км². Упадае ў Косьвінскі заліў Камскага вадасховішча. Сярэдні расход вады за 11 км ад вусця (каля сяла Астаніна) складае 88,5[2] м³/с. У верхнім цячэнні рака мае горны характар, з парогамі і перакатамі. Шырыня ракі ў ніжнім цячэнні да 140[2] м. Жыўленне пераважна снегавое[2]. Сцёк Косьвы зарэгуляваны Шырокаўскім вадасховішчам. Рака суднаходная на адлегласці 35 км ад вусця[3].
Сярод прытокаў: Малая Косьва, Тылай (Усходні Тылай), Бярозаўка, Кыр’я, Тыпыл, Каменка, Тулумка, Малая Аслянка, Вялікая Аслянка (Паўночная Аслянка), Сухая, Няр, Нюр (Першы Нюрок), Губашка, Касая, Віва, Ключанка і інш.[3]
Каля ракі горад Губаха, пасёлкі Шырокаўскі, Троіцк і іншыя населеныя пункты.
Зноскі
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 639. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
- ↑ а б в Ретеюм К. Ф. Косьва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б Река КОСЬВА // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 639. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)