Крамбамбуля (гурт)
Крамбамбуля | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | поп-рок, фолк |
Гады | 2001 — дагэтуль |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Адкуль | Мінск |
Мова песень | беларуская, іншыя |
Лэйблы | West Records, GO-Records |
Склад |
Лявон Вольскі Алесь-Францішак Мышкевіч Алег Гарус Павел Аракелян Андрэй Якубчык Павел Мамонаў |
Былыя ўдзельнікі |
Сяргей Канановіч Уладзіслаў Плюшчаў Аляксандр Хаўкін Аляксандр Быкаў Мікола Белановіч Юры Жданаў Радаслаў Сасноўцаў Кастусь Карповіч Сяргей Міхалок Аляксандр Кулінковіч Гюнэш Абасава |
Іншыя праекты |
N.R.M. Zet Neuro Dubel Ляпіс Трубяцкі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Крамбамбу́ля» — беларускі гурт, які выконвае музыку ў змяшаным стылі пад уплывам року ды поп-фолку[1]. Заснаваны ў 2001 годзе Лявонам Вольскім ды музыкамі гурту «Hasta la Fillsta». Гурт выпусціў шэсць студыйных альбомаў, зборнік найлепшых песень ды два інтэрнэт-сінгла. Песні напісаны пераважна па-беларуску, а таксама па-польску і на некаторых іншых мовах.
Назва гурта паходзіць ад назвы аднайменнага напою. У 2005 годзе ў «Кліп-марафоне» песня «Турысты» перамагла ў намінацыі «Анімацыйныя кліпы», а «Абсэнт» — у намінацыі «Лірыка». У 2007 годзе гурт прыняў удзел у пазаконкурснай частцы фестывалю Басовішча-2007. Удзельнічалі ў фестывалі «Кубак Піва».
У 2010 склад гурта цалкам абноўлены (ад першага складу застаўся толькі Лявон Вольскі). У новым складзе гурт запісаў новы сінгл «Раз-два-тры — усе за стол!»[2].
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і акцый пратэсту шэраг гуртоў і музыкаў трапілі пад негалосную забарону, Крамбамбуля таксама апынулася ў чорным спісе.[3] Гурт быў вымушаны праводзіць канцэрты і прэзентацыі новых дыскаў за мяжой.
2011 год адзначаны альбомам «Драбадзі-драбада» з каверамі на папулярныя народныя песні свету, якія запісваліся на беларускай мове і на мове арыгіналу. Дыск вылучаецца выразным рокавым гучаннем. Песні гурта гучалі ў кароткаметражным фільме «Колер кахання» і стужцы 2010 года «Дастыш фантастыш». Апошні альбом, «Чырвоны штраль», убачыў свет у 2015 годзе, мае выразную партызанска-паўстанчую тэматыку; у музычным плане быў замацаваны ўхіл ад першапачатковай застольнай стылізацыі гурта да больш цяжкага гучання, якое, аднак, захавала іранічнасць і імкненне да музыкальных цытат і адсылак.
Па словах франтмэна, альбом «Чырвоны штраль» мусіць стаць апошнім у гісторыі гурта.[4] Аднак ён не спыняе сваё існаванне, працягваючы канцэртную дзейнасць.
У 2017 годзе адбыўся першы за апошнія 9 гадоў канцэрт гурта.[5]
Дыскаграфія
Альбомы
- Застольны альбом (2002)
- Каралі раёну («Крамбамбуля 1½» 2003)
- Радыё Крамбамбуля 0,33 FM (2004)
- Сьвяточная (2007)
- The Best albo Belarusian Disco (2007)
- Drabadzi-drabada (2011)
- Чырвоны штраль (2015)
Сінглы
- «Dolce Vita» (2007)
- «Раз-два-тры — усе за стол!» (2010)
Удзел у зборніках
- Наша музыка 1 (2003) — «Госці»
- Прэм’ер Тузін 2005 (2005) — «Турысты»
- Прэм’ер Тузін 2007 (2008) — «Таварыш Маўзэр»
Удзельнікі
- Лявон Вольскі: спеў, гітара, клавішы
- Алег Гарус: гітара, укулеле, спеў
- Павел Аракелян: саксафон, флейта, спеў
- Алесь-Францішак Мышкевіч: бас-гітара, спеў
- Андрэй Якубчык: труба, спеў
- Павел Мамонаў: ударныя
Былыя ўдзельнікі:
- Сяргей Канановіч: гітара, дрыля-мандаліна (2001—2009)
- Уладзіслаў Плюшчаў: бас-гітара (2001—2010)
- Аляксандр Хаўкін: скрыпка, клавішы (2001—2009)
- Аляксандр Быкаў: ударныя (2001-2006)
- Юрась Жданаў: труба (2004-2007)
- Радаслаў (Радэк) Сасноўцаў: труба (2007-2012)
- Кастусь Карповіч: трамбон (2004-2012)
- Мікола Белановіч: ударныя, перкусія (2006-2010)
- Паўлюк Рысь: гітара (2009-2012)
- Сяржук Штэндэр: ударныя (2010-2012)
Запрошаныя выканаўцы:
- Сяргей Міхалок: спеў (ад 2003)
- Аляксандр Кулінковіч: спеў (ад 2003)
- Гюнэш Абасава: спеў (2004 — альбом «Радыё Крамбамбуля 0,33 FM»)
Іншыя ўдзельнікі:
- Павел Кузюковіч: валторна (2004)
- Іван Галушка: трамбон (2004)
- Зміцер Ціхановіч: труба (2004)
- Уладзімір Федарук: акардэон (2004)
- Аляксандр Старажук: перкусія (2004)
- Павел Кудрын: флейта (2004)
- Улляна Найдзен: спеў (2007)
- Ганна Казлова: спеў (2007)
Зноскі
- ↑ Руся; Галляш Валынец, Юра Маціюн. Публічнае каханне ў цэнтры Мінска! (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 6 лістапада 2019.
- ↑ Новы сінгл «Крамбамбулі» можна спампаваць у сеціве — Наша Ніва: першая беларуская газета
- ↑ Як адмяняюць канцэрты музыкаў з “чорнага спісу” Архівавана 2 кастрычніка 2017. / Tut.by
- ↑ Лявон Вольскі распускае Крамбамбулю: TUZIN.fm Архівавана 11 студзеня 2017.
- ↑ «Крамбамбуля» ўпершыню за 9 гадоў выступіла ў Менску. ФОТА / Радыё Свабода
Літаратура
- Д.П. «КРАМБАМБУЛЯ» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 143–144. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крамбамбуля (гурт)
- Крамбамбуля (англ.) на сайце Myspace
- «Мора, сонца і пальмы, і гарачы пясок, і цытрынавы сок...»: Цунамі пазітыву ад Крамбамбулі
- «Валянцінаўская Крамбамбуля» для закаханых у жыццё
- Гарачая Крамбамбуля на «Зімовым канцэрце»
- Ёсць нагода: «Крамбамбуля» выканала першую пяцігодку
- Крамбамбуля на Басовішчы-2007