Кропля
Кропля — невялікі аб'ём вадкасці, абмежаваны паверхняй кручэння або блізкай да яе.
Форма кроплі вызначаецца дзеяннем сіл паверхневага нацяжэння і знешніх сіл.
Кроплі ўтвараюцца:
- пры сцяканні вадкасці з краю паверхні або з малых адтулін;
- пры кандэнсацыі пара:
- на цвёрдай нязмочваемай паверхні;
- на цэнтрах кандэнсацыі;
- пры распыленні вадкасці (гл. Аэразоль);
- эмульгаванні.
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.477
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кропля