Крызіс у Панкіскай цясніне
Крызіс у Панкіскай цясніне | |||
---|---|---|---|
Дата | 2000—2003 | ||
Месца | Панкіская цясніна | ||
Вынік | Грузія аднавіла кантроль над рэгіёнам | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Крызіс у Панкіскай цясніне — палітычны крызіс у пачатку 2000-х, які разгарэўся вакол Панкіскай цясніны, дзе нарошчвалі сваю прысутнасць «Аль-Каіда» і розныя экстрэмісцкія групоўкі Каўказа.
Цясніна
Панкіская цясніна размешчана ў Ахмецкім муніцыпалітэце Грузіі ў вярхоўях ракі Алазані. Цясніна праходзіць на адлегласці 60 км паралельна грузіна-расійскай мяжы, і аддзелена ад яе горным хрыбтом. Працягласць яе складае 60 кіламетраў, шырыня — каля пяці кіламетраў. У цясніне размешчаны населеныя пункты чачэнцаў-кісцінцаў[4].
Ход падзей
У 1990-х і пачатку 2000-х уплыў ісламісцкіх груповак на Каўказе дасягнуў свайго піку. У гэты час вядомы іарданскі тэрарыст Абу Мусаб аз-Заркаві[2] вырашыў перабрацца ў Панкіскую цясніну, адкуль ён мог бы таксама трапіць у Чачню, дзе мелася моцная прысутнасць «Аль-Каіды». Пасля гэтага ўрады Расіі і ЗША ціснулі на Грузію, каб тая зачысціла рэгіён ад тэрарыстаў, але ніякіх актыўных дзеянняў грузінскае кіраўніцтва не здзяйсняла. Да кастрычніка 2002 года ў Грузіі ўжо налічвалася некалькі дзясяткаў арабскіх баевікоў[5].
Тым часам баевікі з «Аль-Каіды» сагналі машыну чачэнскіх баевікоў, забіўшы кіроўцу, захапіўшы невядомую колькасць камбатантаў. Толькі пасля гэтага Грузія прыступіла да больш рашучых дзеянняў. Ужо 3 верасня 2003 года прэзідэнт Эдуард Шэварнадзэ заявіў, што сілы бяспекі Грузіі ўсталявалі поўны кантроль над Панкіскай цяснінай. У канцы кастрычніка Грузія накіравала ў рэгіён 1000 паліцыянтаў і вайскоўцаў, стварыўшы кантрольна-прапускныя пункты і паабяцаўшы навесці парадак. Пазней Грузія заявіла, што плануе нарошчваць колькасць памежных войскаў каля Чачні і Інгушэціі. Расія абвінаваціла Грузію ў супрацоўніцтве з чачэнскімі баевікамі і садзейнічанні ім пры перасячэнні грузіна-расійскай мяжы[3].
Фактычна аперацыя ў цясніне была завершана яшчэ ў 2003 годзе, аднак Грузія пачала вывад унутраных войскаў з рэгіёну ў студзені 2005 года[6][7].
Хімічная зброя
У 2003 годзе дзесяткі жыхароў Паўночнай Афрыкі (у асноўным алжырцы), якія падазраваліся ў стварэнні хімічнай зброі, былі злоўлены сумеснымі намаганнямі праваахоўных органаў Вялікабрытаніі, Францыі і Іспаніі. Паліцыям гэтых краін удалося высветліць, што ў стварэнні, а таксама ў транспарціроўцы, хімічнай зброі замяшаны Абу Мусаб аз-Заркаві і чачэнскія баевікі. Меркавалася, што з Панкіскай цясніны, наводненай радыкаламі, баявыя атрутныя рэчывы паступалі ў Ірак, аднак доказаў гэтаму не было знойдзена. Пасля правядзення аперацыі ў Панкіскай цясніне было выяўлена некалькі лабараторый «Аль-Каіды», дзе вырабляўся рыцын, адзін з відаў хімічнай зброі.
Заўвагі
- ↑ File:Powell UN Iraq presentation, alleged Terrorist Network.jpg
- ↑ а б Ricin Fever: Abu Musab al-Zarqawi in the Pankisi Gorge . Jamestown. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2012.
- ↑ а б в г д Filkins, Dexter. U.S. Entangled in Mystery of Georgia's Islamic Fighters . NYTimes.com (15 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 4 December 2017.
- ↑ Апісанне
- ↑ Archived copy . Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2004. Праверана 26 жніўня 2004.
- ↑ "Хронология – 2005". Civil Georgia. 2006-01-09.
- ↑ Smith, Craig S.. French Seize 2 Algerians in Terrorist Inquiry . NYTimes.com (15 мая 2004). Архівавана з першакрыніцы 7 October 2017.