Крысціян Набоа
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Нарадзіўся |
9 красавіка 1985[1][2][…] (39 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Крысція́н Ферна́нда Набо́а Тэ́лья (ісп.: Christian Fernando Noboa Tello; нар. 8 красавіка 1985, Гуаякіль, Эквадор) — эквадорскі паўабаронца клуба «Эмелек» і нацыянальнай зборнай Эквадора.
Кар’ера
Клубная
Пачаў кар’еру ў клубе «Эмелек» з роднага Гуаякіля. Цікавасць да іграка ў расійскіх агентаў казанскага клуба з'явілася выпадкова, калі Курбану Бердыеву прапанавалі іншага іграка, але на праглядзе ён адзначыў менавіта Набоа.
У 2007 годзе падпісаў кантракт з «Рубінам» тэрмінам на пяць гадоў. У дэбютным матчы супраць «Растова» забіў гол у сваю браму. Першы мяч у Прэм’ер-лізе забіў у браму маскоўскага «Спартаку». Стаў першым эквадорцам у расійскім футболе. Разам к клубам двойчы стаў чэмпіёнам Расіі.
У зімовае міжсезонне 2011—2012 гадоў Набоа перайшоў у склад маскоўскага «Дынама»[3].
Міжнародная
Набоа быў прызваны ў склад нацыянальнай зборнай Эквадора для ўдзелу ў серыі з двух неафіцыйных таварыскіх матчаў у канцы 2006 года супраць іспанскіх аўтаномных супольнасцей.
Дасягненні
«Рубін»:
- Чэмпіён Расіі: 2008, 2009
- Уладальнік Суперкубка Расіі: 2010
«Зеніт»:
- Чэмпіён Расіі: 2019
Крыніцы
- ↑ Christian Noboa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Christian Noboa // FBref
- ↑ Кристиан Нобоа: Думаю о российском гражданстве. Sportbox.ru
Спасылкі
- Профіль на transfermarkt
- Статыстыка на National Football Teams