Крыца

Крыца

Кры́ца — бясформенная цвёрдая маса жалеза са шлакавымі ўключэннямі, порамі, нераўнамерным размеркаваннем вугляроду. Пры археалагічных раскопках гарадзішчаў і селішчаў на Беларусі крыцы трапляюцца з VII ст. да н.э., калі з балотнай руды ў сырадутных печах атрымлівалі дробныя кавалкі масай у сотні грамаў. 3 павелічэннем аб’ёму плавільнай печы маса крыцы павялічылася да некалькіх кілаграмаў, у перыяд позняга сярэдневякоўя — 25—30 кг. 3 крычнага жалеза выраблялі прылады працы, зброю, прадметы ўжытку, упрыгожанні[1].

Крыніцы

  1. Міхаіл Гурын. Крыца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.

Літаратура

Спасылкі