Крэтэй (фр.: Créteil) — горад у Францыі, за 11,5 км ад Парыжа, на рацэ Марна. З 1965 года — цэнтр дэпартамента Валь-дэ-Марн, супрэфектура акругі Крэтэй, цэнтр епархіі.
Асноўнай транспартнай сувяззю з Парыжам з’яўляюцца чатыры станцыі лініі 8 Парыжскага метрапалітэна, таксама на ўскраінах горада размешчаны па адной станцыі ліній A і D RER.