Кхон
Кхон | |
---|---|
lo/ຂກົກນເກະ ຜກະ ຜເກະງ | |
![]() Вадаспады Кхон | |
Каардынаты: 13°56′53″ пн. ш. 105°56′26″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне |
![]() |
Рака | Меконг |
Вышыня | 21 м |
Шырыня | 10000 м |
![]() |
Кхон (лаос.: ຂກົກນເກະ ຜກະ ຜເກະງ) — каскад вадаспадаў і парогаў на рацэ Меконг у Лаосе. Знаходзіцца ў лаоскай правінцыі Цямпасак паблізу гарадка Кхон, непадалёк ад мяжы з Камбоджай. Буйнейшы вадаспад Азіі. Самы шырокі вадаспад у свеце.
Вадаспады Кхон ўяўляюць сабой каскад агульнай даўжынёй 9,7 км і вышынёй 21 м. А вось шырыню вадаспады Кхон маюць неймаверную — амаль 10 км разам з астравамі, што робіць іх самымі шырокімі вадаспадамі ў свеце. Таксама Кхон супернічае з афрыканскай Баёмай па паказчыку расходу вады — каля 11 000 м³/с у сярэднім, 49 000 м³/с — рэкордна зафіксаваны.
Вадаспады каскада раздзелены мноствам выспачак, што дало мясцовым жыхарам нагоду назваць гэтую частку цячэння Меконга «зямлёй 4000 астравоў».
Вадаспады з’яўляюцца адзінай і непапраўнай прыроднай прычынай таго, што паміж ніжнім і сярэднім цячэннем Меконга не існуе судаходнай сувязі. У канцы XIX стагоддзя французскія каланізатары спрабавалі ліквідаваць вадаспады, але ў іх нічога не атрымалася.