Кіра Аляксееўна Зварыкіна
Кіра Аляксееўна Зварыкіна | |
---|---|
Краіны: |
СССР Расія |
Дата нараджэння: | 29 верасня 1919 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 6 верасня 2014 (94 гады) |
Месца смерці: | |
Званне: | жаночы гросмайстар[d], жаночы міжнародны майстар[d], Woman Master of Sport of USSR in Chess[d] і International Arbiter[d] |
Максімальны рэйтынг: | 2295 (студзень 1990) |
Узнагароды і прэміі: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіра Аляксееўна Зварыкіна (29 верасня 1919, Мікалаеў, Украіна — 6 верасня 2014, Масква) — расійская і беларуская шахматыстка, гросмайстар (1978). Унучатая пляменніца вынаходніка У. К. Зварыкіна. Першая жонка гросмайстра Аляксея Суэціна (да 1961). Заслужаны майстар спорту СССР (1957). З 1953 да 1999 г. жыла ў Мінску, потым пераехала ў Расію, дзе і памерла. Шмат гадоў вяла перадачу «Пра шахматы і шахматыстаў» на Беларускім тэлебачанні, таксама шахматны аддзел у газеце «Вечерний Минск». Чэмпіёнка Мінска (1956)[1]. У 1968—1970 узначальвала федэрацыю шахмат БССР.
Спартыўная кар'ера
- У 1951, 1953, 1956 гадах была чэмпіёнкай СССР.
- У 1957 годзе перамагла ў Сусветнай алімпіядзе ў складзе зборнай СССР.
- У 1960 годзе прайграла матч на першынство свету Лізавеце Быкавай.
- У 1963 годзе перамагла ў Сусветнай алімпіядзе ў складзе зборнай СССР.
- У 1970, 1973, 1975 гадах была чэмпіёнкай БССР.
- У 1977 годзе — міжнародны арбітр.
- У 1978 годзе — міжнародны гросмайстар.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).