Лавы (прадмесце)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/Miensk%2C_Va%C5%82oki_Po%C5%82ackija._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%BA%D1%96%D1%8F_%28%C4%8C._Maniu%C5%A1ka%2C_1849%29.jpg/220px-Miensk%2C_Va%C5%82oki_Po%C5%82ackija._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%BA%D1%96%D1%8F_%28%C4%8C._Maniu%C5%A1ka%2C_1849%29.jpg)
Ла́вы, Ла́ўскае прадмесце — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная паміж Зыбіцкай вуліцай і ракой Свіслаччу.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f1/Miensk%2C_%C5%81avy._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9B%D0%B0%D0%B2%D1%8B_%281941%29.jpg/220px-Miensk%2C_%C5%81avy._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9B%D0%B0%D0%B2%D1%8B_%281941%29.jpg)
Гісторыя
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/Miensk%2C_%C5%81avy._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9B%D0%B0%D0%B2%D1%8B_%28F._Ru%C5%A1%C4%8Dyc%2C_1895%29.jpg/220px-Miensk%2C_%C5%81avy._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9B%D0%B0%D0%B2%D1%8B_%28F._Ru%C5%A1%C4%8Dyc%2C_1895%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ea/Miensk%2C_%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D-Zybickaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87-%D0%97%D1%8B%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281912%29.jpg/220px-Miensk%2C_%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D-Zybickaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87-%D0%97%D1%8B%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281912%29.jpg)
Прадмесце было адметнае тым, што ў ім канцэнтраваўся гандаль малочнымі прадуктамі. Тут жа на Плябанскай вуліцы (цяпер Куйбышава) знаходзіўся Лаўскі мост (знесены ў сярэдзіне 1960-х гадоў, месціўся проста па трасе Плябанскай вуліцы[1]), на якім збіралася гарадская галота ў пошуках якой-небудзь працы.
Гэты раён Мінска найбольш цярпеў ад паводак на Свіслачы і Нямізе. Ускладнялі становішча кожную вясну Плябанскія млыны, якія знаходзіліся на Свіслачы там, дзе цяпер парк імя Янкі Купалы[2].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/Miensk%2C_Zybickaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%97%D1%8B%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281930-39%29.jpg/220px-Miensk%2C_Zybickaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%97%D1%8B%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281930-39%29.jpg)
У пачатку XX ст. Лавы ўваходзілі ў другую паліцэйскую частку горада[3]. Асноўнай вуліцай раёна была Лаўская набярэжная, якая цягнулася ад Хлусава (па вуліцыМаксіма Багдановіча) да Паліцэйскага (па вуліцы Янкі Купалы) моста[4].
Сучаснасць
У наш час тапонім ніяк не пазначаны на карце Мінска.
Старыя адрасы
- Рог Плябанскай і Гандлёва-Набярэжнай. Малочны рынак. На гарадской плошчы каля Лаўскага моста здаўна вёўся гандаль малочнымі прадуктамі, якія прывозілі сюды з навакольных маёнткаў і вёсак. З цягам часу рынку пачало бракаваць плошчы. Гарадскія ўлады, каб неяк выйсці са становішча, купілі прылеглыя плошчы ў дзвюх прыватных асоб, а затым доўга як і ў гісторыі з Плябанскімі млынамі, гандлявалася з праваслаўным кафедральным саборам, пакуль той у 1896 годзе не прадаў гораду кавалак зямлі за 625 рублёў. Малочны гандаль Мінска канцэнтраваўся ў раёне сучаснага рэстарана «Журавінка» (Янкі Купалы, 25)[5].
Галерэя
Гістарычныя планы
- Старыя паяны
-
1801 г.
-
да 1866 г.
-
XIX ст.
-
XIX ст.
Праекты будынкаў
- Праекты будынкаў
-
да 1900 г.
-
XIX ст.
-
XIX ст.
-
XIX ст.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
-
З боку Валок, 1870-я гг.
-
1897 г.
-
1903 г.
-
1913 г.
-
Лаўскі мост, да 1918 г.
-
1918 г.
-
Лаўскі мост, 1920-я гг.
-
Лаўскі мост, 1920-я гг.
-
1929 г.
-
Унутраныя двары, 1935 г.
-
1941 г.
-
Лаўскі мост з даху манастыра базыльянак, да 1944 г.
-
да 1950 г.
-
да 1950 г.
-
да 1950 г.
-
да 1950 г.
Зноскі
- ↑ Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 110
- ↑ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 222
- ↑ «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
- ↑ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- ↑ Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 305
Літаратура
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с ISBN 985-11-0344-6.
- Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачат XX стст. Архівавана 24 жніўня 2011. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.