Лактышы (вадасховішча)
Лактышы | |
---|---|
Вадасховішча Лактышы, бераг з боку Клецкага раёна, 2009 год | |
Каардынаты: 52°47′31″ пн. ш. 26°46′02″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Брэсцкая вобласць, Мінская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 152[1] м |
Даўжыня | 6 км |
Шырыня | 4,2 км |
Плошча | 15,9 км² |
Аб'ём | 0,0502 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 9,8 км |
Найбольшая глыбіня | 4,9 м |
Плошча вадазбору | 940 км² |
Год напаўнення | 1977 |
![]() |
Лактышы́ — вадасховішча, размешчанае ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і ў Клецкім раёне Мінскай вобласці за 20 км на ўсход ад горада Ганцавічы, каля вёсак Лактышы і Будча. Знаходзіцца на абалоне ракі Лань.
Збудавана ў 1977 годзе для арашэння меліяраваных сельгасугоддзяў і водазабеспячэння рыбнай гаспадаркі «Лактышы».
Катлавіна вадасховішча з'яўляецца часткай забалочанай поймы ракі Лань. Плошча паверхні складае 19,5 км². Даўжыня 6 км, найбольшая шырыня 4,2 км, даўжыня агараджальнай дамбы 9,8 км. Найбольшая глыбіня 4,9 м. Аб'ём вады 50,2 млн м³. Дно плоскае, глеістае. Ваганні ўзроўню вады на працягу года складаюць 2 метры. Вада ў вадасховішча падаецца з рэк Лань і Нача праз шлюзарэгулятар каля вёскі Лактышы.
На паўночным беразе знаходзіцца вёска Лактышы, на паўднёвым — Будча.
Галерэя
-
Лактышы раніцай
-
Лактышы ўдзень
-
Камары-"анёлы" ноччу над Лактышамі
Зноскі
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 30. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 109.